Новае відэа з свайго квадракоптара выклаў ў сетку Сяргей Марозаў, прысвяціўшы яго гродзенскім дарогам. Ён паказаў, як шмат у Гродне транспарта і наколькі мабільнымі гарадзенцы сталі дзякуючы аўто. Вялікая частка здымак вялася ў вечаровы час. Ад гэтага струмені транспарта з улучанымі фарамі выглядаюць яшчэ эфектней, адзначае autogrodno.by.

— Як прыйшла ідэя паказаць дарогі Гродна ў руху?

— Гэта чыстая выпадковасць. Падчас чарговых здымак пайшоў снег, які на планшэце растаў і пазбіраўся ў кроплю ў месцы, дзе «кнопка» спускання затвора. Сэнсорны экран успрыняў кроплю як націск. Пакуль змахваў ваду, атрымаў каля дзясятка дубляў. Дома, пры хуткім прагортванні фатаграфій, звярнуў увагу на «кіношны» рух. У фатаграфіі гэты эфект завуць timelapse. Ці трэба казаць, што ў кадры якраз была дарога з рухомым транспартам, — расказвае AutoGrodno.by Сяргей Марозаў.

Пасля гэтага аўтар відэа выязджаў здымаць гарадскія дарогі на працягу 10 вечароў, якраз здымкі праходзілі ў той час, калі ў Гродне былі маразы да -14ºC.

Агулам у аснову роліка ляглі 4 000 фатаграфій. Каб іх зняць, квадракоптар адлётаў 7 гадзін чыстага часу. На апрацоўку ўсіх фатаграфій, а таксама арганізацыю здымак, запатрабавалася яшчэ 30 гадзін.

Фатаграфіі Гродна з квадракоптара Сяргей публікуе на сваёй старонцы @banifacyj.