Людзі і справы

Памятаеце тверк Олі Лета? Яна выйшла замуж, з’ехала ў Італію і выкладае ёгу

Оля Лета была вядомая як танцорка twerk і выкладчыца танцаў з Гродна. Цяпер яна выйшла замуж за італьянца і «па каханні» пераехала ў Мілан. Оля вырашыла адпачыць ад танцаў, якімі займалася 20 гадоў, і стала інструктаркай па ёзе і пілатэсе. Часам пара наведвае Беларусь і родны для Олі Гродна. Паглядзелі, як склалася жыццё гродзенскай селебрыці.

Хто такая Оля Лета

Оля Лета стала вядомай дзякуючы сваім танцам і сацыяльным акцыям. Яна прысвяціла танцам 20 гадоў і навучыла ім 5000 чалавек. «Мой twerk зрабіў мяне папулярнай у гэтай сферы на міжнародным узроўні. Вучні вучняў маіх вучняў ужо маюць свае групы», — адзначае яна. У свой час была дызайнерам адзення і ўладальніцай брэнда. Выхавала 19-гадовую дачку, якую нарадзіла ў 20 гадоў. Адно з яе відэа на Youtube сабрала 47 млн праглядаў.

Оля Лета. Фота: instagram.com/olialeta/

Замуж за італьянца

Мяркуючы па Instagram Олі, у студзені 2021 года яна пазнаёмілася з будучым мужам-італьянцам. Некаторы час пара была ў адносінах на адлегласці. У лістападзе Оля атрымала прапанову рукі і сэрца і ў той жа месяц выйшла замуж. Вяселле, мяркуючы па фота, прайшло ў Гродне.

«Год со дня знакомства. Я помню, что ты понравился мне сразу, обаятельный, с чувством юмора, спортивный, умный и очень внимательный. А потом стало ясно, что наши жизненные взгляды совпадают. Дальше я обалдела от лучших ухаживаний в мире, столько приятных слов и достойных поступков! Ну, а сейчас мы уже муж и жена, и самое чудесное, что за целый год между нами всё так же Ti amo!» — напісала Оля ў студзені 2022 года.

Оля Лета з мужам. Фота: instagram.com/olialeta/

Яна адзначае, што шчасце далося ёй нялёгка: былі «праца, рост, шмат гадзін у пошуках, практыках, вывучэнні псіхалогіі і разбору сваіх уласных «палётаў». Вольга разважала пра мужчын, пра тое, якім павінен быць яе выбраннік, пра свае патрабаванні.

«Поэтому, девушки, кто ещё не нашёл СВОЕГО ПРИНЦА… хватит искать) займитесь собой и не соглашайтесь на то говно, что Вас недостойно — это самый лучший вариант».

Муж Олі посціць у запісе фота забегаў, жонкі і падарожжаў.

Жыццё Олі Лета

Оля пераехала да мужа ў Італію ў студзені 2022 года разам з дачкой. Яна зрабіла дакументы, пачала навучацца ёзе і вывучыла мову. Перастала піць алкаголь. Уладкавала дачку ў італьянскую школу. «Акрамя гэтага, на свае вочы бачыла, ты ахраненная гаспадыня, клапатлівая, любячая жонка і мама. А на гэта часу і энергіі таксама нямала трэба», — дадаюць падпісчыкі ў Instagram.

-Теперь мой день выглядит так: утром учу итальянский, днём учу йогу, вечером учу ещё больше йоги. Где-то между этим работаю, бегаю, качаюсь в зале и грустно смотрю на запрещённую еду. Пока не решила, что страшнее: запутаться в санскрите, в итальянских временах или в калорийности продуктов, — распавяла яна ў Instagram у сакавіку 2025 года.

Оля Лета. Фота: instagram.com/olialeta/

Чым ёга лепш за танцы

Оля распавяла, што запал да асобаснага развіцця і цікавасць да псіхалогіі прымусілі яе даследаваць патэнцыял цела на больш глыбокім узроўні. Яна вядзе групы афлайн і дае індывідуальныя ўрокі анлайн. У дадатак, яна адзіная ў Мілане выкладае ёгу крытычнага выраўноўвання (CAY).

Па словах Олі, ёга вызваліла яе ад таго, што стамляла ў танцах. Гэта пастаянная творчасць, сачэнне за трэндамі, спаборніцтвы, батлы, справаздачнікі, якія сталі вечнай барацьбой.

-И самое главное, йога даёт внутреннюю работу, стабильность и отсутствие давления. Здесь важна личная практика и гармония, а не гонка за популярностью или новыми идеями. Танцы связаны с внешней энергией и аудиторией, а я устала от этого и ищу свободу и внутреннюю направленность, — напісала яна.

Оля Лета. Фота: instagram.com/olialeta/

Таксама яна распавядае пра ёзе і практыках у сваім акаўнце ў Instagram. Пасты яна робіць на італьянскай, часам дублюючы на рускую.

«Любите себя, вкладывайте в себя, заботьтесь о себе, защищайте и оберегайте себя, давайте себе самое лучшее, что можете позволить в данный момент, цените себя, своё время, силы, энергию. Благодарите мир и всё что он даёт», — заключае Оля.

Чытайце таксама: «Дэнсхол танцуюць не толькі дзяўчаты». Оля Лета танцуе на даху гандлёвага дома «Нёман»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025