У сетцы з’явілася відэа гарачага танца Олі Лета з танцорам Алегам Омi на даху гандлёвага дома «Нёман». Гэтым ролікам гродзенская танцорка хацела паказаць, што дэнсхол танцуюць не толькі дзяўчаты, але і хлопцы.

«Рыхтаваліся зняць такое відэа даўно. Я запланавала здымкі менавіта з хлопцам, каб паказаць, што дэнсхол танцуюць і хлопцы, якія насамрэч з’яўляюцца добрымі выкладчыкамі ў гэтым кірунку, — распавядае Оля Лета. — З Алегам Омi мы знаёмыя ўжо даўно і неаднаразова танцавалі і рабілі нават два шоў, але ён спецыялізуецца па брэйкдансу. Алега прыйшлося вучыць дэнсхолу, што з гэтага атрымалася — можна паглядзець у відэа».

Оля кажа, што ў будучыні можа зрабіць змяшаную групу для дзяўчат і хлопцаў, бо «дэнсхолл гэта не толькі трасяніна ягадзіцамі».

Дарэчы, на даху ГЦ «Нёман», дзе танцавала Оля, неўзабаве адкрыецца аглядная пляцоўка з рэстаранам.