Увечары 25 сакавіка на вуліцы Савецкай піраты напалі на мінака і забралі яго дзяўчыну. Мужчыну прыйшлося ўступіць у бой з трыма злыднямі, каб вызваліць каханую і завалодаць куфарам скарбаў. Такую легенду прыдумаў гродзенец Аляксей, каб зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне Маргарыце.

Аляксей і Маргарыта сустракаюцца чатыры гады. Дзяўчына была здзіўленая таму, як была зроблена прапанова, і сказала “так”.

Гродзенец на Савецкай пабіўся на шпагах і паклікаў дзяўчыну замуж (ВІДЭА) Гродзенец на Савецкай пабіўся на шпагах і паклікаў дзяўчыну замуж (ВІДЭА)Гродзенец на Савецкай пабіўся на шпагах і паклікаў дзяўчыну замуж (ВІДЭА)

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам “Твой стыль”. У канцы 2018 выдаў кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”, дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930-40-я гады.