У Гродне з’явілася лялька-мулатка, якая “запальвае” сваімі танцамі

Яркае відэа роставай лялькі-мулаткі каля гродзенскага драмтэатра з’явілася ў інтэрнэце 18 мая. Ідэя такога вобраза і танца належыць гродзенскаму калектыву “Лайт_Mix”.

«Ідэя касцюма роставай лялькі не новая. Нашу “запальнічку” ўжо ацанілі многія ў Гродне. Касцюм быў пашыты за мяжой на заказ. Мы прадумалі кожную дэталь ад колеру тканіны да памеру страз. Цяпер вось такім чынам радуем гараджан і ім падабаецца», – распавяла адна з удзельніц калектыву Вікторыя Варапаева.

У такім вобразе дзяўчыны плануюць выступаць на многіх мерапрыемствах у Гродне.

А вам падабаецца?

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: