18 траўня адзначаюць Міжнародны дзень музеяў. Многія музеі свету ў гэты дзень працуюць да позняй ночы і пускаюць наведнікаў бясплатна. Музеі Гродзенскай вобласці падрыхтавалі святочныя праграмы і на гэты дзень, і на бліжэйшыя выхадныя. Hrodna.life сабраў гід па імпрэзах у Гродне і іншых гарадах з 18 да 23 траўня.

18 траўня

Гальшаны

Святочная праграма пачнецца, а 21.00 каля стен Гальшанскага замка. Наведнікаў чакае:

  • сустрэча з гістарычнымі персанажамі;
  • экскурсія па паўночнай вежы;
  • квэст-гульня «Таямніцы старадаўняга замка»;
  • выступ этнічнага гурта «Арацея»;
  • тэматычныя фотазоны, сярэднявечныя танцы і гульні, медальерыка [выраб манет і медалёў];
  • дэгустацыя травяной гарбаты па старажытным рэцэпце.

Музейную экспазіцыю ў адрэстаўраванай паўночнай вежы адкрылі 6 траўня. На 22 траўня быў запланаваны фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак». Але 14 траўня стала вядома, што фестываль адмянілі. Прычыну арганізатары не паведамляюць.

Кошт імпрэзы не пазначаны.

Дзе: Ашмянскі раён, аг. Гальшаны
Інфармацыя, кантакты: суполка ВК, +375 159 345 468, +37 529 3 632 259

Куды пайсці або паехаць на Ноч музеяў. Гід па Гродзенскай вобласці

Ашмяны

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Багушэвіча правядзе Ноч музеяў з 20.00 да 24.00. У праграме:

  • «Фэстываль эпохі дэфіцыту» — праца інтэрактыўных пляцовак;
  • начны музейны квэст «Што ў чамаданчыку дылетанта?» (падарожжа па музейнай экспазіцыі з нябачным экскурсаводам);
  • канцэртная праграма «…І лашчыць душу саксафон».

Кошт удзелу ў імпрэзе не пазначаны. Уваходныя квіткі ў музей у звычайны дзень каштуюць 1 руб. дзецям; 1 руб. — студэнцкі; 2 руб. - дарослы. Кошт уваходнага квітка на выстаўку з фондаў музея: 1 руб. для ўсіх катэгорый наведвальнікаў.

Дзе: Ашмяны, вул. Савецкая, 108
Інфармацыя: суполка ВК

Дзятлава

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на мерапрыемства «Музей збірае сяброў». У праграме:

  • 09.00−19.00 — бясплатнае наведванне музейнай экспазіцыі;
  • 11.40 — прэзентацыя «Незвычайныя музеі»;
  • 15.00 — адкрыцце мастацкай выставы «Святыні Дзятлаўшчыны»;
  • 17.00 — вечарына ў стылі рэтра «Як выдатны гэты свет!».

Уваход вольны.

Дзе: Дзятлава, вул. Першамайская, 12
Кантакты: +375 156 321 341, muzejd@mail.ru
Інфармацыя: суполка Одноклассники

Смаргонь

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей бясплатна пакажа выставы з фондаў музея.

У 14.30 і 16.00 адбудуцца прэзентацыі новых турыстычных маршрутаў музея для прадстаўнікоў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і прафсаюзных арганізацый Смаргонскага раёна.

21 траўня

Гродна

Музей пажарнай службы Гродна правядзе вячэрнія экскурсіі з наведваннем пажарнай вежы. Экскурсіі пройдуць з 18.00 да 23.00.

Групы будуць фармаваць паводле папярэдняга запісу, а таксама ў пачатку кожнай гадзіны ў дзень правядзення экскурсій.

Дзе: Замкавая, 19
Кантакты: 80 152 62 16 10, 8029 788 12 55.

Ліда

Лідскі гісторыка-мастацкі музей падрыхтаваў музейны трыпціх «Час"Ы»". Праграма разлічана на 21−23 траўня. У першы дзень у музеі чакае:

  • 18.00 — навуковае шоў з вадкім азотам — «КРЫЯ ШОЎ»;
  • 19.00 — канцэртная праграма «Музычны феерверк». У выкананні салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прагучаць вядомыя творы вялікіх аўтараў;
  • 20.00 — інтэрактыўная этна-гадзіна «Ад печы ды стала» з майстар-класам «Свячны гадзіннік». Раскажуць, як вызначыць па страве абрадавыя святы, пра старадаўнюю кулінарную сістэму мер і штодзённы побыт продкаў;
  • 20.30 — гутарка ля экспазіцыі «Час і вобразы». На базе пастаяннай экспазіцыі «Сучаснае мастацтва краю» можна будзе даведацца пра «Часу і вобразы» ў мастацтве, пазнаёміцца з аўтарскімі працамі лідчан;
  • 21.00 — вернісаж «Музыка времени». Праграма ад народнага камернага аркестра Лідскага музычнага каледжа;
  • 22.00 — чэлендж-паці «Паспей за 1 хвіліну» (для дзяцей і дарослых);
  • 23.00 — караоке-мікс «Зорны час»;
  • 23.00 — сямейны кінасеанс;
  • 00.00 — вогненнае шоў ад фаер-брыгады «Вогненныя крумкачы».
Куды пайсці або паехаць на Ноч музеяў. Гід па Гродзенскай вобласці
Фота: lidanews.by

На працягу ўсяго вечара будуць працаваць тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі: квэст «Таямнічыя знаходкі і насельнікі старога лесу», пазнавальна-забаўляльная віктарына «Час у спорце», тайны пакой «Х-гадзіна», агляд калекцыі «Музейная храналогія», сустрэча-дыялог «Калекцыя і калекцыянер», гістарычная гасцёўня «Часы і лёсы», вячэрняя чытальная зала «Кнігі аб мастацтве», рэтра-фота за 10 хвілін «Жаночая мода 1960-х», інтэрактыўная фотазона «На хвіліначку», гульнятэка «TIME», аквагрым «Гэты час».

Уваход: дарослым — 15 руб., студэнтам — 10 руб., дзецям — 7 руб.

* Мерапрыемствы Лідскага гісторыка-мастацкага музея пройдуць і 22 і 23 траўня (праграму глядзі ніжэй). Комплексны квіток: дарослым — 27 руб., студэнтам — 18 руб., школьнікам — 10 руб.

Дзе: Ліда, вул. Перамогі, 37а
Кантакты: +375 154 62 20 09, lixmuseum@mail.ru
Інфармацыя: lixmuseum.by

Смаргонь

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей падрыхтаваў анімацыйную праграму «Пане Каханку і цыганская каранацыя». Пачатак — 18.00. У праграме:

  • тэатралізаванае прадстаўленне,
  • выстава аднаго прадмета «Слуцкі пояс»,
  • прэзентацыя кнігі Паўла Картавіка «Смаргонь на старонках памятных кніжак Віленскай губерніі»,
  • канцэрт народнага струннага ансамбля «Кантрасты».

Уваход: 5 руб.

Дзе: Смаргонь, вул. Кутузава, 23
Кантакты: +375 159 238 849,
Інфармацыя: афіцыйны сайт

22 траўня

Гродна

Гісторыка-археалагічны музей

Новы замак. Дзённая праграма:

  • 10.00−18.00 — праца пастаяннай музейнай экспазіцыі і выставачных залаў, праца выставы-продажу «Мир самоцветов». Распачне працу адноўленая экспазіцыя, якая была перавезена са Старога замка ў Новы.
  • 12.00−16.00. — акцыя «Юныя экскурсаводы». Сумесная акцыя з гімназіяй № 1 імя Карскага. Для індывідуальных і сямейных наведвальнікаў гімназісты падрыхтавалі міні-экскурсіі, падчас якіх распавядуць пра ўнікальныя і найбольш цікавыя экспанаты, змешчаныя ў экспазіцыі былой каралеўскай рэзідэнцыі.

Уваход: па квітках у музей (школьнікам — 3 руб., студэнтам і пенсіянерам — 4 руб., дарослым — 5 руб., для дашкольнікаў, інвалідаў, ветэранаў ВАВ, дзяцей-сірот, вайскоўцаў тэрміновай службы — бясплатна).

Новы замак. Вячэрняя праграма:

  • 20.00−02.00 — праца тэматычных пляцовак, фотазон, пастаяннай музейнай экспазіцыі, часовых выставак з прыцемненым асвятленнем і музычным суправаджэннем. Для наведвальнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць ліхтарыкі разнастайных мабільных прыладаў.
  • 20.30, 21.00, 21.30 — акцыя «Гісторыя аднаго экспаната». Міні-аповяд пра любімы экспанат ад супрацоўнікаў музея.
  • 23.10, 23.40 — «Паміж замкамі». Касцюмаваная пешаходная экспрэс-экскурсія з ліхтарыкамі ў руках.
Куды пайсці або паехаць на Ноч музеяў. Гід па Гродзенскай вобласці
Фота: grodno-museum.by

22 і 23 траўня ўпершыню ў Новым замку адбудзецца прэзентацыя выстаў двух фотамастакоў: Яўгена Навіцкага з фотапраектам «Слонімскія туманы» і Дзмітрыя Наўгародскага.

Уваход: дарослым — 8 руб., школьнікам — 5 руб.

Дзе: Гродна, вул. Замкавая 20
Кантакты: 8 (0152) 71-86-88,
Інфармацыя: сайт

Музей гісторыі рэлігіі

Музейная ноч у містычных мініяцюрах. У праграме:

  • 19.00−19.30 — прывідныя мелодыі ў вячэрнім дворыку (унутраны дворык музея, вул. Замкавая, 16);
  • 19.35−21.30 — праца інтэрактыўных тэматычных пляцовак: гукі першабытнай магіі, таямнічы атракцыён месье Мішэля дэ Мінона, перэгрынацыя, або падарожжа Радзівіла праз 350 гадоў, салон сіньёры Джэнтыле;
  • 22.00−23.00 — спектакль «Камедыя Юдзіф» (Гродзенскі тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1)
  • 23.30 -00.00 — канцэртная праграма «Містыка імшы». Арганіст Брунон Тэрмен і ансамбль «Сanto Armonico» (Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя (Фарны касцёл), пл. Савецкая, 4).

Уваход: 20 руб.

Дзе: Гродна, вул. Замкавая, 16
Кантакты: +375 152 740 272,
Інфармацыя: muzej.by

Ліда

Музейны трыпціх «Час"Ы»" працягваецца ў Лідскім замку. У праграме:

  • 18.00−22.00 — праца экспазіцый і выстаў у Лідскім замку: «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і асобы»; «Старонкі гісторыі. Ад XIV стагоддзя…»; «Баявыя нагалоўі (шаломы) абарончага ўзбраення беларускіх зямель XI — XVII стагоддзяў»; «Паляванне на ведзьмаў»; «Яны кіруюць светам» (гісторыя грошай у манетах і банкнотах); «Беларусь на старажытных мапах»;
  • 19.00−20.00 — квэст «21 таямніца Лідскага замка»;
  • 19.00−21.00 — праграма «Музычныя замалёўкі ў Лідскім замку» з удзелам кіраўніка клуба бардаўскай песні «Сярэбраная струна» В. Жыдаловіча (Ліда) і гурта «Скудрынка» (Ліда);
  • 20.00−20.30 — інтэрактыўны занятак «Школа археалогіі»;
  • 20.30 -23.00 — выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота» (Маладзечна);
  • 23.00 — вогненнае шоў (выступ тэатра агню «Ergo Bibamus» (Гродна) і фаер-брыгады «Вогненныя крумкачы»).

На працягу ўсяго вечара працуюць тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі: інтэрактыўныя пляцоўкі ў вежы Лідскага замка; рыцарскі лагер; лучный і арбалетный цір; рыцарскія двубоі; сярэднявечныя гульні; сярэднявечная кухня; майстар-клас па сярэднявечных танцах.

Уваход: дарослым — 15 руб., студэнтам — 10 руб., дзецям — 7 руб. Працуе акцыя: «Падары музею гадзіннік — наведай музей бясплатна».

Вялікая Бераставіца

У Музеі вявёркі ў Вялікай Бераставіцы чакае:

  • 17.30−18.30 — канцэрт эстрадна-інструментальнага ансамбля «TUTTI»;
  • 18.30−19.00 — пясочная анімацыя «Наперад у мінулае» (мастак Вераніка Паплаўская);
  • 19.00−19.40 — інтэрактыўная экскурсія «Падарожжа ў часе»;
  • 17.30−21.00 — майстар-класс «Вавёрка распісная». Выстава «Захавальнікі часу»;
  • 19.40−21.00 — відэапаказ.

Уваход: 5 руб.

Дзе: г. п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17.
Кантакты: 8 (1 511) 2−18−78, berest-museumbelki@mail.grodno.by
Інфармацыя: суполка ВК

Іўе

Праграму падрыхтаваў Іўеўскі музей нацыянальных культур:

  • 10.00−24.00 — «Музей для кожнага». Бясплатнае наведванне экспазіцыі;
  • 12.00 — Майстар-клас па фатаграфіі;
  • 21.30−24.00 — «Усё самае цікавае ў Іўеўскім музеі». Можна будзе паваражыць на жаніха, адчуць сябе батлейшчыкам, пакаштаваць татарскі пачастунак, навучыцца гуляць у габрэйскую гульню дрейдл, праспяваць пад гітару і ўспомніць усе казкі дзяцінства.

Уваход вольны.

Дзе: Іўе, вул. 17 Верасня, 9
Кантакты: +375 1595 68 035, info@ivye-museum.by
Інфармацыя: афіцыйная старонка

Слонім

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Стаброўскага падрыхтаваў праграму «Повязь часоў». Яна працягнецца да 22.00. Наведнікаў чакае:

  • 19.00 — канцэртная праграма «Гучанне душы» (пляцоўка перад музеем пл. Леніна, 1);
  • 20.00 — адкрыццё выставы кніг, ікон і прадметаў рэлігійнага культу (пл. Леніна, 1);
  • 20.00 — праца арт-студыі «Жывая карціна» (выставачная зала, Ружанская, 1);
  • Конкурсная праграма «Малюем экспанаты музея» (пляцоўка перад музеем пл. Леніна, 1);
  • Песні пад гітару ў выкананні Алега Лаўрова «Мелодыі мінулых гадоў» (пл. Леніна, 1, другі паверх).

Цягам усяго вечара будуць адбывацца майстар-класы, дэгустацыі, віктарыны.

Уваход на імпрэзы вольны, акрамя камерцыйнай выставы «Таямніцы старажытнага акіяна» (дарослым — 5 руб., дзецям — 4 руб.).

Дзе: Слонім, пл. Леніна, 1
Кантакты: 8-(1 562)-63 410, 8-(1 562)-63 409, slonimmuzey@mail.ru
Інфармацыя: афіцыйны сайт

Смаргонскі раён, аг. Залессе

Музей-сядзіба М.К.Агінскага. У праграме:

  • 15.00 — урачыстае адкрыццё (галоўны ўваход у сядзібу);
  • 15.30 — творчы выступ выкладчыкаў Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ і кітайскіх студэнтаў БНТУ;
  • 15.50 — канцэртная праграма «Магія музыкі» ад зорак Вялікага тэатра Беларусі (каля альтанкі Амеліі);
  • 17.10 — прэзентацыя выставы мастацкіх фотаздымкаў «Кітай учора і сёння. ГІстарычная і сучасная кітайская архітэктура» дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ, доктара архітэктуры, прафесара Армэна Сардарава (каля Кітайскай альтанкі);
  • 17.30 — майстар-клас «Мастацтва каліграфіі», чайная цырымонія «Зачараванне кітайскім чаем», фотазона;
  • 18.00 — квэст «Падарожжа па „Паўночных Афінах“» (парк);
  • 18.40 — тэатралізаваная экскурсія па музею-сядзібе М.К. Агінскага. Выстава «Кітайскія вазы» (летняя аранжарэя).

Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка ў парку. На ёй пазнаёмяць з канямі і поні, пакатаюць на поні і на павозцы.

У выпадку непагадзі святочная праграма «Музей-будучага: моладзь, музыка і міжнароднае супрацоўніцтва» пройдзе ў залах палаца М. К. Агінскага.

Уваход: 10 рублёў. Арганізатары раяць рэзерваваць квіток загадзя.

Дзе: Смаргонскі раён, аг. Залессе
Кантакты: 8 (1 592) 45 786,
Інфармацыя: афіцыйная старонка

Куды пайсці або паехаць на Ноч музеяў. Гід па Гродзенскай вобласці
Фота: oginskizalesse.by

23 траўня

Ліда

Лідскі гісторыка-мастацкі музей завершыць музейны трыпціх «Час"Ы»" у Доме В.Таўлая (літаратурны аддел). У праграме:

  • 18.00 — інтэрактыўная праграма «Хвілінка-весялінка»;
  • 19.00 — тэатральныя замалёўкі «Мінулае. Пра час». Інсцэніраваны аповед «У Таўлая пабываем — Час мінулы ўзгадаем»;
  • 20.00 — Літаратурна-музычная гасцёўня;
  • 21.00 — танцавальная гадзіна.

На працягу вечара будуць працаваць тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі: аквагрым; шарж-партрэт; майстар-класы; рэтра-пласцінка.

Уваход: дарослым — 3 руб., студэнтам — 2 руб., дзецям — 1 руб. Працуе акцыя: «Падаруй музею гадзіннік — бясплатна наведай музей».

Чытайце таксама: