18 лютага святкуецца Сусветны дзень кітоў і акурат праз пару дзён пабачыць свет настольная гульня ад гарадзенцаў “На трох кітах”. Аўтары гульні не змаглі абысці такую сімвалічную даты і адмыслова да гэтага свята падрыхтавалі невялікі “Кітовы тэсцік”. Размова тут пройдзе па розных кітоў: міфалагічных, музычных, беларускіх. Тэст стане добрым выпрабаваннем для аматараў паб-квізаў.
У Сусветны дзень кітоў не забудзьце, што надыходзіць міжнародны дзень Роднай мовы (21 лютага), і адмыслова да гэтага свята творчае згуртаванне “А-чатыры” выпускае новую драўляную настольную гульню “На трох кітах”. Падтрымаць выданне гульні можна на пляцоўцы Талака. Спяшайцеся, засталіся апошнія дні.
Кожны, хто адкажа правільна на 9-11 пытанняў і расшарыць вынік у сацсетках з тэгамі #a4games #3kiti #натрохкітах, зможа набыць гульні “Мова”, “Гаспадар цмокаў”, “Вежа” і “На трох кітах” са зніжкай 20%. Набыць гульні можна на сайце kramakubik.by або ў краме “Кубік” па вул. Вялікай Траецкай, 14.
Увага карыстальнікам Вконтакте! У гэтай сацсетцы немагчыма падзяліцца вынікамі з самога тэсту. Каб атрымаць сваю зніжку, зрабіце скрыншот, падзяліцеся спасылкай на тэст і ў каментарыі да свайго паста прыкладзіце скрын са сваім выдатным вынікам.
Каб атрымаць зніжку, пакажыце пры пакупцы сваю старонку ў сацыяльнай сетцы, на якой бачны пост з вынікам тэсту.


