Беларусаў за мяжой ў апошнія гады па розных прычынах стала вельмі шмат. Яны гуртуюцца вакол розных ініцыятыў, ствараюць новыя суполкі, запускаюць праекты — таму захоўваць сувязь са сваімі за мяжой цяпер значна прасцей, чым яшчэ гадоў 10 таму. А яшчэ беларускія суполкі за мяжой могуць дапамагчы новаму мігранту знайсці сабе хобі, атрымаць новыя кампетэцыі ці знайсці гурток для дзяцей. Hrodna.life разам з Беларускім моладзевым хабам у Варшаве распрацаваў тэст, які дапаможа не згубіцца, калі вы раптам апынецеся ў Польшчы.



Чытайце таксама: