Горад

«Мы спрабуем апраўдацца, на нас спрабуюць наехаць». Кіраўнік гарадской ЖКГ пракаментаваў «смеццевыя войны» ў Гродне

Будаўніцтва кантэйнерных пляцовак для раздзельнага збору смецця стала ў Гродне прычынай супрацьстаяння паміж жыхарамі спальны раёнаў і камунальнікамі. Колькасць зваротаў грамадзян да гарадскіх уладаў і СМІ пайшла на сотні. З-за канфліктаў прыйшлося перанесці амаль кожную другую з 823 запраектаваных пляцовак. Як вырашаюць сітуацыю камунальнікі, расказаў Hrodna.life кіраўнік гарадской ЖКГ Андрэй Хмель.

Як выбіралі месцы для пляцовак

Пачаткова разглядалася некалькі варыянтаў арганізацыі збору смецця ў горадзе. Сярод іншых быў і такі, што прадугледжваў устаноўку кантэйнераў за 200−250 метраў ад дамоў. Аднак яго прызналі нязручным і вырашылі размясціць кантэйнеры ў крокавай даступнасці.

Што тычыцца непасрэдна выбару месца, то гэтым балючым пытаннем займаліся мясцовыя ЖЭСы. Іх камісіі павінны былі прааналізаваць двары і выбраць адпаведныя пляцоўкі. Нашы дваровыя тэрыторыі ўсе пакрыты сеткамі. А на сетках нічога ставіць не дазваляецца. Pнайсці месца з улікам патрабаванняў да размяшчэння і санітарных норм было складана.

[irp posts="16 065″ name=" Смеццевыя войны": жыхары Гая не даюць камунальнікам зрабіць пляцоўку для кантэйнераў"]

Да таго ж, трэба было ўлічыць і наяўнасць пад’язных шляхоў. З-за гэтага бывалі выпадкі, што кантэйнерная пляцоўка часткова патрапляла на існуючую пешаходную дарожку, парковачныя месцы ці дзіцячую пляцоўку. Часцей за ўсё гэта азначае, што ніводнае іншае месца ў двары не адпавядае ўсім патрабаванням. Пытанні з пераносам дарожак і дзіцячых пляцовак ці выдзяленнем іншых месцаў для паркоўкі будуць вырашаны цягам 2−3 месяцаў.

Паставіліся з разуменнем. У выніку — людзі ведаюць сваіх «ворагаў» з твару

Пачатак будаўнічых прац паказаў, што незадаволенасць людзей часта вельмі рознанакіраваная. Аднаму не падабаецца, што пляцоўка насупраць акна, другому — што від псуе, трэцяму — што далёка смецце выносіць. Шчыра скажу — да ўсіх запытаў паставіліся з разуменнем. Можа, ніколі раней так не рабілі. Выязджалі на месцы камісіяй, пыталіся, што прапануюць жыхары. У 30−40% выпадкаў знаходзілі агульнапрымальнае рашэнне. У астатніх — паказвалі рэальна і аб’ектыўна, што іншых варыянтаў размяшчэння проста няма.

[irp posts="20 508″ name="Смеццевыя войны: пляцоўкі для кантэйнераў працягваюць усталёўваюць, а абураных гараджан робіцца ўсё больш"]

Але часта людзі проста нічога не хочуць слухаць, займаюць пазіцыю кшталту «Нам не падабаецца, пастаўце кантэйнеры каля іншага пад’езда» ці «Вы як бальшавікі - выкручваеце рукі і не пакідаеце выбару». Але часам трэба адкласці сваю прынцыповасць у бок і спакойна падумаць. Са смеццем — як са светлафорам. Пераходзіць на чырвонае ці на зялёнае — гэта не пытанне выбару. Трэба прымаць правілы.

Будаўніцтва пляцоўкі па вуліцы Гая
Усім кажу — паедзьце на звалку і паглядзіце, што там робіцца. Калі мы хоць частку смеецця адсартуем і перапрацуем, будзе лепш для горада. На ўсе пытанні стараюся адказваць, разбірацца ў сітуацыі.

[irp posts="15 723″ name="Замест звалкі - на канвеер. Пад Гродна пачаў працу завод па сартаванні смецця"]

У выніку — людзі ведаюць «ворага» з твару. Нібы гэта вось асабіста Хмель пляцоўкі ў гэтых месцах хоча будаваць і смеццеправоды заварваць. Але ж трэба разумець, што сёння ёсць закон пра абыходжанне з адходамі, што грамадзяне павінны яго выконваць.

На маю думку, мы робім добрую, правільную справу. Пытанне — як мы гэта робім? Гатовы прызнаць, што не ідэальна.

Сотню дрэваў спілавалі камунальнікі, сотню маладых туй скралі гаражане

Пры выбары пляцовак пад кантэйнеры даводзілася ўлічваць фізічную магчымасць іх размяшчэння. З-за гэтага давялося спілаваць каля сотні дрэваў. Іх насамрэч шкада. Стараліся на такі крок ісці толькі ў скрайніх выпадках. Каб кампенсаваць страты, прапанаваў азеляненне пляцовак зрабіць не кустарнікамі, а дрэўцамі туі. За 3−4 гады яны б выраслі і закрылі кантэйнеры. Толькі тут таксама чакала неспадзянка ад насельніцтва. Большую частку з першай сотні высаджаных туй скралі за першую ноч.

Пашырэнне пляцоўкі для смеццевых кантэйнераў па вуліцы Паповіча.
[irp posts="16 561″ name="Смеццевыя войны: камунальнікі выконваюць сваю працу, а эколагі заклікаюць да дыялогу"]

Настолькі крыўдна — хочацца як лепш, шукаеш магчымасці, узгадняеш, а ў выніку… Кажуць, маўляў, бамжы пакралі. Але няўжо ніхто таго не бачыў? Ці проста вырашылі моўчкі прайсці міма? Так што з 30 000 туй, што маглі б з’явіцца ў горадзе, будзе высажана толькі некалькі соцень дрэваў у цэнтры, дзе пляцоўкі выходзяць на дарогу і там, дзе двары абсталяваны камерамі назірання. На мікрараёнах азеляняць пляцоўкі будуць кустарнікамі. Трэба прызнаць, што людзі не хочуць браць на сябе адказнасць за тое, што знаходзіцца побач.

Аказалася, што ні мы, не насельніцва да зменаў не гатовы

Велізарная колькасць зваротаў з нагоды заварвання смеццеправодаў, усталявання кантэйнераў і раздзельнага збору смецця сведчаць, што горад аказаўся да сітуацыі не гатовы. Інфармаванне насельнітва варта было б пачынаць значна раней, больш тлумачыць, чаму выбраны такі праект збору смецця і што гэта дасць усяму гораду. Прыходзіцца рабіць гэта зараз — вучымся на ўласных памылках.

Пакуль майстар вырашае справы з жыхарамі дома, рабочыя паляць і назіраюць за сітуацыяй
Ідзе распаўсюд літаратуры, на прадпрыемствах праз ідэолагаў даводзім інфармацыю, на тэлебачанні і ў прэсе выступаем. Але пакуль змены выклікаюць адмоўную рэакцыю. Пачынаюць прыводзіць аргументы пра тое, што будзе пах, ці смецце будзе валяцца, ці каты ды вароны будуць яго разносіць. А варта падумаць, каб больш акуратна і цывілізавана сябе паводзіць.

Што да кантэйнераў, то іх чысціню забяспечаць адмысловыя «посудамыечныя» машыны. Кантэйнер будзе цалкам загружацца ўсярэдзіну і вымывацца. Такіх машын будзе па дзве на раён. Ужо праведзены тэндар на іх закупку. Але ці будзе вакол пляцовак чысціня, залежыць не толькі ад ЖКГ, але і ад культуры гараджан.


Андрэй Хмель працуе на пасадзе генеральнага дырэктара гарадской камунальнай гаспадаркі з мая 2016 года. Да гэтага узначальваў гродзенскае «Гарсвятло», працаваў у аддзеле энергетыкі і паліва аблвыканкама, на прадпрыемстве «Біяком Тэхналогія», у РСУП «Саўгас Лідскі». Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024