«Спачатку ніхто нічога не зразумеў». Як Новы замак ператварылі ў музей аднаго чалавека

У суботу 16 сакавіка ў Новым замку нешта адбылося. Арганізатары гатовыя сказаць хутчэй, чым мерапрыемства не з’яўляецца. «Гэта не перформанс, не выстава, не акцыя, але вытрымана ў канцэпцыі музея», — тлумачыць кіраўнік «Свабоднай студыі», танцорка Даша Іванова. Гледачы кажуць, што «спачатку нічога не было зразумела, але потым спадабалася». Кожны танцоўшчык мерапрыемства стаў на час экспанатам — з таблічкай і ўласнай гісторыяй.

Гледачоў запрасілі ў залу і прапанавалі хадзіць «дзе заўгодна». Па ўсёй плошчы залы стаялі нерухомыя дзеці. Каля іх ног былі расклееныя незразумелыя таблічкі. Раптам уключылася музыка і ўсе пачыналі рухацца. Рухі кожнага цыклічна паўтараліся.
На прысутных гледачоў дзеці не рэагавалі. Яны проста замкнёныя ў сваіх вобразах. Рытмічная музыка, паўцемра. Атмасфера максімальна загадкавая. Гледачы наогул нічога не разумеюць.

І раптам музыка абрываецца. Арганізатар прапаноўвае перайсці на другі паверх. Там экспазіцыя падобная, але толькі цяпер гэта не дзеці, а падлеткі і дарослыя людзі. Яны танцуюць пад музыку, якая грае ў іх у навушніках. Далей — пачынаюць танцаваць і ўцягваць у танец усіх прысутных.

[the_ad id="112 956"]

Некаторыя экспанаты могуць крыкнуць, некаторыя падысці да цябе ўшчыльную. Ствараецца атмасфера максімальнага ўзаемадзеяння экспаната з аўдыторыяй. Пры гэтым на людзей выступоўцы ніяк не рэагуюць.

Нефарматнае мерапрыемства Даша прывезла з творчага зімовага лагера ў Маскве ад каманды «Jack's Garret». «Яны вельмі прасунутыя, робяць свае фестывалі. І я трошкі сябе таксама акунула ў асяроддзе, выйшла з зоны свайго камфорту. Я contemporary танцоўшчык і выкладчык, а паехала ў лагер вулічнага эксперыментальнага танца. То бок, усе стылі былі не мае. Увогуле, былі неймаверныя эмоцыі».

[the_ad id="82 761"]

Даша вярнулася дадому «зараджаная» — вырашыла нешта такое зрабіць у Гродне.

«Мне не хацелася нешта аля-канцэрт ці там акцыя. Гродна трошкі кансерватыўны, але не таму, што ўсе такія „не-не, мы не хочам“, а таму што проста мала хто робіць падобныя рэчы, мала хто хоча гэта ўспрымаць. А можа і хоча, але проста неяк так складваюцца абставіны. Хацелася трошкі патармасіць публіку».

Па словах Дашы, усе ўдзельнікі гэтага мерапрыемства працавалі са словамі. «Яны бралі нейкае значнае слова, напрыклад „каханне“, „сум“, „радасць“. І яны на гэтую аснову, як на каркас, з дапамогай розных структур, рабілі свае кавалачкі. То бок, усе рэчы, пра якія яны казалі, якія маглі здацца наіўнымі, гэта тое, што іх хвалюе зараз, тое, пра што думаюць мае вучні, пра што думаюць людзі рознага ўзросту, рознага склада розуму. Вельмі цікава было за гэтым назіраць».

[the_ad id="82 763"]

«Спачатку мы іх прыдумлялі, а потым паказвалі. Гэта значыць, спачатку мы танцавалі літары, потым мы танцавалі, што мы адчуваем, потым мы танцавалі асацыяцыі з літарамі. Вось, дапусцім, у мяне асацыюецца літара са змяёй і я гэта танчыла. А потым усё гэта рабілі міксам і вось атрымалася праца! «- распавяла адна з удзельніц мерапрыемства Паліна Сямашка.

Больш за ўсё хваляванняў было пра тое, ці захочуць гродзенцы паўдзельнічаць у мерапрыемстве разам з артыстамі.

«Я не ведала, што прыйдзе такая колькасць людзей, як хто ўспрыме я таксама не ведала. У Маскве мы гэта рабілі для сябе, а тут я паспрабавала зрабіць з публікай, ды яшчэ і з дзецьмі. Вельмі ўзрадавалася, калі людзі не сышлі, быццам ім сказаць няма чаго,
а ўсе сталі жыва абмяркоўваць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024