Спрэчкі наконт рэканструкцыі Старога замка ў Гродне не сціхаюць. У інтэрнэце 5 верасня з’явіліся фатаздымкі, на якіх відаць, як на Старым замку будаўнікі закладваюць сучаснай цэглай абарончую сцяну часоў Вітаўта. Гродзенскія краязнаўцы лічаць гэта варварствам. Адказ спецыялістаў: усе працы ідуць згодна з праектам.
Фотаздымкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку выклаў гродзенскі краязнаўца Яўген Аснарэўскі.
«На мой погляд рэканструкцыя Старога замка працягвае дэманстраваць абуральную антыгістарычнасць праекта Бачкова. Не так даўно была інфармацыя пра знішчэнне часткі сцен часоў Вітаўта і вось зараз гэтую ж сцяну закладваюць таннай цэглай. Такім чынам, унікальны помнік эпохі ВКЛ проста схаваюць у саркафаг, як рэактар у Чарнобылі.
[irp posts="78 075″ name="Навуковец звярнуўся ў пракуратуру з нагоды разбурэння «сцяны Вітаўта» ў Гродне"]
Такога не было нават падчас рэканструкцыі Лідскага замка, якая лічыцца выключна няўдалай. Але нават у Лідзе старажытныя сцены не дадумаліся атынкаваць, а потым пафарбаваць. А менавіта гэта, як можна зразумець, плануюць у Гродне.
Не памылюся, калі скажу, што многія гродзенцы вельмі любяць гэтыя старыя камяні. А зараз нейкі мінскі летуценнік, якому падабаецца выдумляць замкі, хоча проста так забраць іх у гараджан. Лічу гэта сапраўдным злачынствам перад горадам і ўсёй краінай".
Выказаўся з нагоды сцяны і гродзенскі краязнаўца Мечыслаў Супрон, які назваў сітуацыю «парнаграфіяй».
«Той бок сцяны, які прылягае да Нёмана, быў якасна адрэканструяваны і закансерваваны ў міжваенны час польскімі спецыялістамі. I ён умяшчае ў сябе арыгінальную кладку часоў Вітаўта. А зараз гэтую якасную кладку забудоўваюць у нейкі саркафаг з бетону і вельмі няякаснай цэглы. Я расцэньваю гэтыя працы як знішчэнне аўтэнтычных рэштак замка XIV ст., бо, калі іх замуруюць, то нашыя нашчадкі ніколі іх не ўбачаць».
Пра сцяну часоў Вітаўта выказаўся таксама адзін з галоўных абаронцаў Старога замка гісторык Мікалай Волкаў.
«Сцены Вітаўта гэта каштоўныя пабудовы: іх трэба прэзентаваць і паказваць, а ў нас хочуць усё схаваць. Сцяна Вітаўта захавалася да трох метраў, а два з іх закрываюць і ў будучыні патынкуюць пад стыль замка часоў Баторыя. Але мы нават не ведаем, ці было так насамрэч.
Гэта ўсё па-дурному. Можна было б зрабіць пластамі, як у Крэве, а ў Гродне чамусьці ідуць па варыянце стылістычнай рэстаўрацыі. Яны хочуць узнавіць, як было, а як было яны ведаюць толькі самі. На замку ў Гродне робіцца усё, што ўздумаецца. Гэты працэс можна назваць банальнай эканоміяй.
[irp posts="54 521″ name=" Памяшканні ў падвале Княскай вежы развальваліся хутка". Паглядзіце на вежу Крэўскага замка да і пасля кансервацыі"]
Сцены Вітаўта проста закрываюць сучаснай таннай цэглай. І ўсе на замку робяць выгляд, што гэта добра. А чаму ў Крэве усё выглядае нармальна? На двух замках працуюць звычайныя рабацягі, і ў адным месцы па-людску, а ў іншым незразумела што".
Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі (1-й чаргі) Старого замка Алег Шымбарэцкі пракаментаваў працы на абарончай сцяне.
«Усе працы на Старым замку выконваюцца згодна з праектам. Хто сказаў, што там звонку сцяна Вітаўта? Мяне ўвесь час гэтае пытанне цікавіць: хто людзям такое кажа. Участак сцяны, які цяпер абсыпаўся, гэта так званая вендская муроўка, якую рабілі палякі паводле свайго праекту рэстаўрацыі, і якой цалкам закрылі рэшткі мура Вітаўта. У муроўцы камень кладзецца радамі па чарзе з цэглай. Такую муроўку нашы спецыялісты не змаглі выканаць з-за адсутнасці цэглы патрэбных памераў і якасці, якую трэба рабіць па індывідуальнай замове».
Спецыяліст адзначае, што пры ўзгадненні праекта дзяржаўная экспертыза забараніла ўжываць індывідуальную цэглу рэстаўрацыйных памераў у цэлым па аб’екце пры атынкоўцы аднаўляемых і новых сцен. А паколькі агульнае праектнае рашэнне — тынкоўка сцен, то экспертыза настойвае на патанненні будаўніцтва і ўзвядзенні сцен новых аб’ёмаў з больш таннага матэрыялу.
«У сувязі з гэтым праектны інстытут і падрадная арганізацыя спрабавалі фрагментарна аднавіць бутавую муроўку без ужывання цэглы, але ў выніку прыйшлі да высновы, што яна з’яўляецца вельмі дрэнным спосабам рэстаўрацыі і гэта не з’яўляецца аднаўленнем і рэканструкцыяй. Тады было калегіяльна прынята рашэнне не выконваць далей такую муроўку з бута, а пад тынкоўку выканаць цагляную з больш таннага матэрыялу ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнай экспертызы пры зацвярджэнні праекта».
Таксама Алег Шымбарэцкі адзначыў, што ў будучыні некалькі фрагментаў адкрытай сцяны перыяда польскай рэканструкцыі будзе пакінута для экспазіцыі і гараджане змогуць яе ўбачыць.
[irp posts="72 476″ name="На Гальшанскім і Крэўскім замках аднавілі працы"]
Найти квартиру в хорошем месте в Москве в Москве не так уж и просто. Но это станет возможным с появлением ЖК «Саларьево Парк». он находится в Новой Москве на юго-западе столицы. Удобная транспортная развязка, развитая инфраструктура, наличие лесополосы. Больше информации о комплексе можно узнать тут http://mysalpark.ru/. Ждем ваших звонков!
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…