Фрагмент абарончай сцяны Старога замка меркавана XIV-XV стагоддзя разабралі на мінулым тыдні з дапамогай будаўнічай тэхнікі. Гісторык і даследчык гродзенскага Старога замка Мікола Волкаў звярнуўся ў пракуратуру, піша С**бода.

Навуковец звярнуўся ў пракуратуру з нагоды разбурэння «сцяны Вітаўта» ў Гродне

Навуковец просіць дзяржаўныя органы праверыць, як і чаму разабралі згаданы фрагмент, высветліць, ці быў парушаны закон, і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.

[irp posts="77 504″ name="У Гродне з адбойнікам разабралі фрагмент «сцяны Вітаўта» ў Старым замку"]

Ён мяркуе, што працы на Старым замку маглі парушыць заканадаўства, бо «ідзе знішчэнне каштоўных архітэктурных элементаў помніка, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Другая прычына звароту ў тым, што з-за разбурэння старадаўніх муроў губляецца магчымасць вывучэння помніка. Раней у навуковым артыкуле Мікола Волкаў паказаў, што вежа, якую цяпер часткова разбурылі, у XIV-XV стагоддзях была брамай.

«Знішчэнне згаданага фрагмента не дазваляе нам вызначыць, якімі ў часы Вітаўта былі вароты Старога замка, а таксама турма для злачынцаў, што знаходзілася пад праездам брамы», — адзначае ў звароце гісторык.

Навуковец звярнуўся ў пракуратуру з нагоды разбурэння «сцяны Вітаўта» ў Гродне

Мікола Волкаў плануе даслаць копію свайго ліста ў Міністэрства культуры.

Фрагмент сцяны гродзенскага Старога замка меркавана XIV-XV стагоддзя разабралі 8 жніўня з дапамогай адбойніка. Памер разабранай муроўкі — каля 2−4 квадратных метраў. Па сведчаннях відавочцаў, на месцы пры гэтым не было навуковага кіраўніка рэканструкцыі і праектавальнікаў. Праём у сцяне патрэбны, каб на схіл замкавай гары прайшла будаўнічая тэхніка. Яна будзе забіваць палі, каб умацаваць гару.