Горад

«Закон адзіны для ўсіх». Ці можна праводзіць пікеты ў Гродне кожную нядзелю?

Амаль месяц праўладныя актывісты збіраюцца на пікеты на вуліцы Чырвонаармейскай у Гродне. Атрымаць дазвол на мерапрыемства ў падобным месцы іншым актывістам не ўдавалася. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ (Беларускі Народны Фронт) Вадзім Саранчукоў кажа, што яму ў выканкаме адмаўляюць у заяўках на масавыя мерапрыемствы з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча. Ён задаецца пытаннем: як іншым дазваляюць? Hrodna.life распавядае, як і дзе можна праводзіць легальныя пікеты ў Гродне.

У кастрычніку 2020 года Гродзенскі гарвыканкам адмовіў Вадзіму Саранчукову ў правядзенні масавага мерапрыемства ва ўстаноўленым месцы (Каложскі парк), спасылаючыся на неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку. Вадзім хацеў з дапамогай мерапрыемства паспрабаваць спыніць масавыя затрыманні пратэстуючых ў Гродне па нядзелях.

З тых часоў сітуацыя з COVID-19 у Гродне не палепшылася. Аднак масавыя мерапрыемствы праходзяць. Саранчукоў звярнуў увагу на пікеты праўладных актывістаў на вуліцы Чырвонаармейскай. Каля двух дзясяткаў чалавек збіраюцца кожную нядзелю са сцягамі каля вайсковай часткі 5520. Адным з арганізатараў акцый стала актывістка «Белай Русі» Святлана Вараніца. На яе старонцы ў Facebook з заклікам да масавага мерапрыемства, Вадзім Саранчукоў і задаў пытанне.

«Закон адзіны для ўсіх. Я пацікавіўся ў Святланы, ці далі ёй дазвол на пікет. Але яна сышла ад адказу, — распавядае Hrodna.life Саранчукоў. — Па справаздачах аб мерапрыемствах, якія публікуе Вараніца, відаць, што на вуліцы Чырвонаармейскай кожную нядзелю праходзіць масавае мерапрыемства ў якім удзельнічае каля 20 чалавек. Людзі крычаць і са сцягамі».

Чытайце таксама: Поддерживал Лукашенко и кричал «Ура!» ОМОНу. Instagram заблокировал аккаунт блогера из Гродно

Вараніца не паказала Саранчукову дазвол на правядзенне пікету.

Призыв к массовому мероприятию. Скрин со страницы Светлfны Варяницы в Facebook
Комментарии под публикацией.Скрин со страницы Светлfны Варяницы в Facebook

Ёсць агульная працэдура падачы заяўкі на масавае мерапрыемства ў выканкам з папярэднім падпісаннем дамоваў са Спецаўтагаспадаркай, медыкамі і міліцыяй, кажа Саранчукоў.

«Тым больш у іх пікет праходзіць не ў месцы, вылучаным гарсаветам для такіх мерапрыемстваў. У такім месцы, як на Чырвонаармейскай, яшчэ і каэфіцыент на аплату паслуг гарадскіх службаў будзе 1,5%».

Да снежня 2020 года праўладныя актывісты праводзілі пікеты каля генеральных консульстваў Літвы і Польшчы ў Гродне. Былі і пікеты прыхільнікаў Саюзнай дзяржавы ў парку Жылібера. Тады гродзенцы абураліся, чаму адным дазваляюць ладзіць пікеты, а іншых за гэта караюць.

Што з дазволам?

Hrodna.life звязаўся са Святланай Вараніцай, але яна сказала, што перастала мець зносіны з журналістамі пасля цкавання ў сацыяльных сетках. Пытанне Hrodna.life аб дазволе на масавыя мерапрыемствы на Чырвонаармейскай, яна праігнаравала.

У Гродзенскім гарвыканкаме Hrodna.life таксама не пракаментавалі пікеты на Чырвонаармейскай. Праігнаравала пытанне і дэпутат парламента Лілія Кір'як.

Што кажа закон?

Згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, да іх адносяцца сходы, мітынгі, вулічныя шэсці, дэманстрацыі і пікетаванне.

З 3 красавіка 2020 года перад падачай заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства ў выканкам, арганізатары павінны заключыць дамову з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ. І заплаціць гораду тры базавыя (87 рублёў) — для мерапрыемства на дзесяць чалавек, 25 базавых (725) — да сотні чалавек, 150 базавых (4350) для мерапрыемства ад сотні да тысячы чалавек, а калі ўдзельнікаў яшчэ больш — 250 базавых (7250).

Як паказвае практыка апошніх гадоў, у выпадку несанкцыянаванага масавага мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць удзельнікаў акцый згодна з артыкулам 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). За гэта прадугледжаны штраф ад 5 базавых (145 рублёў) да 15 сутак арышту.

У 2017 годзе гарадскія ўлады дазволілі дэмакратычным актывістам правесці святкаванне Дня Волі ў Каложскім парку. Да гэтага больш за 15 гадоў яны адмаўлялі ім у правядзенні мітынгаў, шэсцяў і пікетаў, якія дазваляе Канстытуцыя. Пасля 2017 году масавыя мерапрыемствы апазіцыі, прымеркаваныя да 25 сакавіка, праходзілі кожны год. У 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19 актывісты не падавалі заяўку на Дзень Волі. Улетку яны правялі шэраг дазволеных пікетаў перад выбарамі прэзідэнта ў Каложскім і Румлёўскага парках. 1 жніўня на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай у Гродне прыйшло каля дзесяці тысяч чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025