Інтэрнэт-крама “МАГАЗИН еДИН” пачала працаваць 20 красавіка 2023 года. На пляцоўцы прадаюць тавары, якія зрабілі зняволеныя ў беларускіх турмах. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС паведаміў, што “асартымент шырокі”. Hrodna.life паглядзеў, якія рэчы, зробленыя ў тым ліку рукамі палітвязняў, прадаюць у новай інтэрнэт-краме.

Сярод тавараў: мэбля, адзенне, каваныя вырабы для дома і сада, а таксама будаўнічыя матэрыялы і гаспадарчыя тавары. Абяцаюць гарантыю якасці і дасяжныя цэны. 

Назва “Магазин еДИН” – своеасаблівая гульня словаў ад скароту ДИН – Департамент исполнения наказаний.

Дзіцячы ложак

Камплект мэблі “ЮНИОР” у дзіцячы пакой складаецца з ложка, стала, двух тумбаў і лесвіцы-стэлажа. Камплект зрабілі ў ваўкавыскай калоніі.

  • Цана: 1000 рублёў
  • Матэрыял: ламінаваны ДСП
  • Гарантыйны тэрмін: 18 месяцаў
мэбля, якую зрабілі зняволеныя ў турмах
Дзіцячы ложак які зрабілі зняволеныя. Крыніца: един.бел

Падобны камплект мэблі на сайце grodno.domodel.by каштуе 1233 рублі.

Мангал

Таксама ў інтэрнэт-краме прадаюць мангалы.

  • Дыяпазон цэнаў: ад 63,27 да 2400 рублёў
  • Мангал “Лофт”: 323 рублі
  • Мангал “Олень”: 400 рублёў

Габарыты самага вялікага і дарагога мангала – 2 м х 1,8 м х 0,8 м.

Чытайце таксама: Гатуем на мангале: 5 простых і смачных рэцэптаў на вуглях

Стэлаж у стылі лофт

Стэлаж зрабілі зняволеныя папраўчай калоніі №20 у Мазыры. Каркас зроблены са стальной профільнай трубы. Паліцы – з сасновага шчыта таўшчынёй 18 мм.

  • Цана: 707 рублёў
  • Вага: 56,4 кг
  • Памеры: вышыня – 2 м., шырыня – 1,2 м., глыбіня – 0,35 м. 
мэбля, якую зрабілі зняволеныя ў турмах
Стэлаж у стылі лофт. Крыніца: един.бел

Камода з мноствам шуфлядак

Камоду CLOUTIER з масіва дрэва хвойных парод зрабілі зняволеныя мазырскай папраўчай калоніі №20. Гарантыйны тэрмін камоды – 12 месяцаў. 

  • Цана: 410
  • Вага: 69 кг
  • Габарыты: 112х38х100 см
мэбля, якую зрабілі зняволеныя ў турмах
Камода на продаж. Крыніца: един.бел

Канапа “ў лепшых традыцыях англійскага стылю”

Самая дарагая пазіцыя сярод мэблі – канапа “Честер”. “Сучаснае выкананне легендарнай канапы, прадстаўленае ў найлепшых традыцыях англійскага стылю. Дзякуючы сваёй зручнай канструкцыі і раскошнаму экстэр’еру, мадэлі стылю «Чэстэр» па-ранейшаму застаюцца аднымі з самых вядомых і папулярных прадметаў мэблі ў свеце. Канапа “Чэстэр” ідэальна падыдзе як для класічных, так і для сучасных пакояў, кабінетаў або фае”, – напісана ў апісанні да тавара. 

  • Цана: амаль 2400 рублёў
  • Матэрыял: экаскура
  • Гарантыйны тэрмін: 18 месяцаў

Канапу зрабілі ў ваўкавыскай калоніі. Дастаўляць абяцаюць у сабраным выглядзе.

мэбля, якую зрабілі зняволеныя ў турмах
Канапа з ваўкавыскай калоніі. Крыніца: един.бел