Сёлетні Mirum Music Festival у параўнанні з мінулым годам стаў меншым па фармаце, але, напэўна, больш цёплым ды душэўным. Інакш і быць не магло, калі хэдлайнерам была Джамала са сваімі светлымі пасланнямі да публікі пра дабро і каханне. Mirum-2017 прайшоў на зялёным лузе ля Мірскага замку ў суботу 19 жніўня.
Традыцыйна паўтарыўся адзін з удзельнікаў, які ўжо выступаў на леташнім Міруме. Гэта літоўскі дуэт Beissoul & Einius, які і ў гэтым годзе не расчараваў сваімі танцамі, не горшымі за Beyonce, ды цікавымі строямі.
Naviband і Паліна Рэспубліка добра вядомыя беларускай публіцы і не любіць іх ніяк не атрымліваецца — яны проста добрыя і душэўныя.
Неверагодную энергію на сцэну прынеслі ½ Orchestra з разнастайнымі трубамі і самым шалёным саксафаністам, а таксама група БЦХ з Расіі. Калі б не яны, мы б там памерлі ад мілаты і слодычы, якія празмерна ліліся са сцэны падчас усіх астатніх выступаў.
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…