На выставе сенполій, што праходзіць у гарадской бібліятэцы імя Макаёнка 23-24 сакавіка, прадстаўлена 50 сартоў квітнеючых фіялак з калекцыі сям’і Квяткоўскіх. Тут можна сустрэць “Прыўкрасную крэолку” ці “Мачо”, а то і адчуць сябе валадаром зямлі і космасу, не пашкадаваўшы пару рублёў за “Вавілон” ці “Андрамеду”.

[the_ad id=”16085″]

вавілон
Сенполія “Вавілон”

Ала і Юрый жывуць ў вёсцы Макараўцы Бераставіцкага раёна і калекцыянуюць сентоліі 12 гадоў. Зараз у іх калекцыі  больш за 300 сартоў гэтых кветак. Раней, са словаў Алы, было каля 500, але апошнім часам стараюцца не гнацца за колькасцю, аддаючы перавагу развядзенню рэдкіх  і новых сартоў фіялак. На выставу ў Гродне прывезлі пасадачны матэрыял больш чым двухсот сартоў.

1
Наведвальнікі выставы сенполій у гарадской бібліятэцы імя Макаёнка знаёмяцца з калекцыяй сям’і Квяткоўскіх

У доме Квяткоўскіх сенполіі ці, як звычайна кажуць, фіялкі займаюць цэлы асобны пакой. У астатніх на вокнах і сценах таксама без гэтых кветак не абыходзіцца. “Фіялкі – гэта такія расліны, што з часам перацягваюць да сябе ўсю ўвагу і не церпяць аніякай канкурэнцыі, – распавяла Ала Квяткоўская. – таму, калі вы яшчэ не займаліся развядзеннем сенполій, добра падумайце перад тым, як пачынаць”. Яна параўноўвае фіялкі з коткай, што гуляе сама па сабе і лічыць, што чалавек павінен ёй служыць. Маўляў, патрапіш аднойчы ў палон да гэтых кветак, і можаш скарыцца ім назаўсёды.

Чытайце яшчэ:  Гродзенец паказаў у драмтэатры калекцыю міліцэйскіх машын, якой няма аналагаў у Беларусі

7
Сенполія “Ma’s Jamaison Farewell”

Каб паверыць у тое, што фіялкі асаблівым чынам уздзейнічаюць на людзей і падымаюць настрой, варта пару хвілін паслухаць размовы заўзятых аматараў, што наведалі выставу:

Я бяру “Дэндзі”. Там яшчэ і табе адзін застаўся

 

Сенполія "Дэндзі"
Сенполія “Дэндзі”

 

Патрэбна выпускніца? Апошняя. Забірайце

 

Люблю “Сашеньку”. Очень красивый, нежнейший цветочек

сашенька 3
Сенполія “Сашенька”

 

І як табе, дарагая, “Шолах зораў”?

 

 

Хто бярэ “Прынцэсу” , трэба помніць, што яна вельмі далікатная

 

 

Ты “Мачо” шукаеш? А я “Лёгкі смутак” выбрала