Напярэдадні 100-годдзя беларускай міліцыі гродзенскі калекцыянер Сяргей Нерад падрыхтаваў экспазіцыю мадэляў міліцэйскіх машын. На ўсеагульны агляд была выстаўлена толькі малая частка яго калекцыі: 60 мадэляў з больш чым 1500 штук.

Калекцыі гродзенца няма аналагаў у Беларусі. У Сяргея ёсць копіi рэальных аўтамабіляў паліцэйскіх i мiліцэйскіх службаў розных краін Еўропы, Азіі, Амерыкі і Афрыкі, ёсць і аўто Аўстраліі.

«У драмтэатры я прадставіў у асноўным калекцыю машын пасляваеннага перыяду: як часоў СССР, так і пазнейшых. Многія пытаюцца: як і дзе я іх знаходжу. Часцей за ўсё мадэлі бачу ў інтэрнэце, там і купляю. Бывае, купляю падобную і перарабляю ў патрэбную для мяне. Натуральна, перафарбоўваю ў патрэбны колер. Колькі часу сыходзіць на стварэнне адной мадэлі - цяжка сказаць, усё залежыць ад натхнення», — распавядае Сяргей.

Гродзенец збірае копіі машын каля 10 гадоў. Пасля таго, як калекцыя дасягнула 1500 штук, ён перастаў іх лічыць. Мадэлі ўсе розныя. Каля 1200 — міліцэйскія i палiцэйскiя машыны. Усе мадэлі захоўваюцца ў Сяргея на паліцах і абавязкова зачыненыя, каб на іх не трапляў пыл.

«Самае цікавае, што да міліцыі я ніякага дачынення не маю, мне проста падабаецца збіраць такія мадэлі. Дзе б я не прадстаўляў сваю калекцыю — усім падабаецца. Але мне здаецца, я ў апошні раз выстаўляюся. Справа ў тым, што праблемна перавозіць ўсе мадэлі. Яны хрупкія і пры любым удары ламаюцца».