На сярэдзіну жніўня прыпадае адзін з самых яркіх зорападаў у годзе — Персеіды, або «слёзы святога Лаўрэнція». Ноччу ў гэты час можна ўбачыць каля 100 метэораў у гадзіну. Падчас зорападаў людзі загадваюць жаданні, а Сяргей Banifacyj Марозаў аддае перавагу фатаграфаванню зорак, якія падаюць. Падобна на тое, яго запаветнае жаданне — злавіць іх так, каб самому спадабалася. За тры гады, што Сяргей займаецца астраздымкамі, зрабіць фота сваёй мары не атрымалася. Затое атрымалася нечаму навучыцца на асабістым вопыце. Сваімі лайфхакамі ён падзяліўся з Hrodna.life.

Персеіды можна будзе назіраць яшчэ да 24 жніўня. Ёсць шанец зрабіць свае здымкі зорных трэкаў.

Лавіць зоркі - проста

Снимать ночное небо и падающие звёзды может любой человек и практически любым фотоаппаратом, считает Сергей. Из «железа» нужен широкоугольный объектив с фокусными расстояниями в пределах 12−20 мм. Дальше — просто. ISO пониже (100−400), выдержку побольше. Есть золотое «правила 500» - его и нужно придерживаться. По этому правилу, чтобы определить время выдержки, надо 500 разделить на фокусное расстояние. Например, вы снимаете 24-миллиметровым объективом. Значит, поделив 500 на 24, получите 21 секунду.

Здымаць начное неба і зоркі, што падаюць, можа любы чалавек і практычна любым фотаапаратам, лічыць Сяргей. З «жалеза» патрэбен шырокавугольны аб’ектыў з фокуснай адлегласцю ў межах 12−20 мм. Далей — проста. ISO ніжэй (100−400), вытрымку пабольш. Ёсць залатое «правіла 500» — яго і трэба прытрымлівацца. Згодна з ім, каб вызначыць час вытрымкі, трэба 500 падзяліць на фокусную адлегласць. Напрыклад, вы здымаеце 24-міліметровым аб’ектывам. Значыць, падзяліўшы 500 на 24, атрымаеце 21 секунду.

Зразумелая справа, патрэбен штатыў, каб камера не рухалася. Накіроўваць аб’ектыў трэба на сузор’е Персея, але можна і побач — на Палярную зорку або Вялікую Мядзведзіцу. Далей — «здымаць-здымаць-здымаць без перапынку». А потым з сотняў кадраў выбіраць тыя, дзе трапіліся хвасты метэораў.

Потым здымкі трэба «дапіліць» у фоташопе. Выявы накладваюць адну на адну, каб на фота было больш хвастоў. Гэта называецца кампазітнае фота. «Па сутнасці, гэта не з’яўляецца нейкай фальсіфікацыяй. Проста з прычыны тэхнічных праблем нельга адразу паставіць вытрымку ў, скажам, адну гадзіну. Таму робіцца шмат фота, якія потым склейваюцца праграмна».

Паспей злавіць зорку, пакуль жнівень не скончыўся. Гродзенскі фатограф дзеліцца вопытам здымкі астрапейзажаў (+ улётныя здымкі начнога неба)
Кампазітнае фота
Яшчэ адна неабходная ўмова здымкі - бязмесячная ноч і цемра. «Чым далей вы паедзеце ад буйных крыніц святла — тым лепш. Вышыня мясцовасці таксама станоўча ўплывае на здымку. У гарах, на вышынях у 1000−2000 метраў, метэоры будуць куды ярчэй, даўжэй і часцей з’яўляцца, чым у нас на вышыні 150−200 метраў».

У тэорыі ўсё проста. На справе — не заўсёды. «Я чацвёрты год здымаю зорнае неба і вельмі незадаволены вынікам. Гэта значыць, фота быццам бы атрымліваецца прыгожае, але яно, скажам так, валялася дзесьці побач з тым вынікам, які хацелася б атрымаць», — распавядае Сяргей.

Непатрыятычная фізіка

Гэтым летам Сяргей Марозаў здымаў зоркі з неба падчас падарожжа па Горным Алтаі. Фотаапарат не прымае прыгожых слоў накшталт таго, што на радзіме зоркі свецяць ярчэй. «На жаль і ах. Але да майго патрыятызму гэта ніякага дачынення не мае. Законы оптыкі і фізікі не падманеш. На вышыні ў 1000+ метраў, калі ў радыусе 100 км няма ніводнага буйнога горада, які б дыміў ды яшчэ і падсвечваў ноччу ўсю гэтую завісь, зоркі куды ярчэй, чым там, дзе ніжэй, больш людна і пыльна», — тлумачыць фатограф.

Паспей злавіць зорку, пакуль жнівень не скончыўся. Гродзенскі фатограф дзеліцца вопытам здымкі астрапейзажаў (+ улётныя здымкі начнога неба)
Паўночна-Чуйскі хрыбет ноччу
Але нават у гэтых умовах зрабіць найлепшы кадр, на думку Сяргея, не атрымалася. І справа не толькі ў фізіцы.

«Лічу, што самы ўдалы кадр яшчэ наперадзе, — кажа Сяргей і называе жамчужынамі калекцыі толькі пару кадраў. — Калі мастак прызнае нейкі свой твор найлепшым, ён распішацца ў тым, што дасягнуў вяршыні сваіх магчымасцяў».

Не толькі неба

Здымаючы неба — не забывайце аб зямлі, раіць фатограф. Падбор лакацыі для кадра часам патрабуе ў тры-пяць разоў больш часу, чым на саму фотасесію. А яны таксама не кароткія — ад паўгадзіны да некалькіх гадзін. «Ёсць здымка глыбокага космасу — калі здымаюць маленькі фрагмент небасхілу. А ёсць астрапейзаж — у ім у кадры ёсць гарызонт. Чым цікавей аб’ект на зямлі, тым больш ён падкрэслівае веліч зорак. Таму стараюся, каб зямля, па-першае, была ў кадры, па-другое, не была пустая».

Паспей злавіць зорку, пакуль жнівень не скончыўся. Гродзенскі фатограф дзеліцца вопытам здымкі астрапейзажаў (+ улётныя здымкі начнога неба)
Паўночна-Чуйскі хрыбет ноччу

Ваў-эфект забяспечаны

Па словах Сяргея, амаль кожная здымка — гэта ваў-эфект. «То сустрэча з дзікімі жывёламі, то тлумачэнні з аховай або міліцыяй, то паездка дзеля фота на край свету, калі сама паездка становіцца прыгодай, часам і зносіны з новымі людзьмі, калі кагосьці бяру з сабой за кампанію здымаць. Ну і кожны раз гэта рашэнне фатаграфічнай задачы ў новых умовах рэльефу, асвятлення, стану надвор’я і атмасферы».

Паспей злавіць зорку, пакуль жнівень не скончыўся. Гродзенскі фатограф дзеліцца вопытам здымкі астрапейзажаў (+ улётныя здымкі начнога неба)
Фота 2016 года. Амаль усе трэкі на ім — ад спадарожнікаў, а не ад зорак. Спадарожнікаў зараз так шмат, што іх амаль немагчыма не злавіць у кадр
Складанасць зорных здымак — у нюансах, лічыць Сяргей Марозаў. «У адным відзе здымкі можна аддаць вынік „як ёсць“, а ў іншым трэба прыстойна дапрацоўваць». Складанасці, на яго думку, фатограф стварае сабе сам, калі гатовы іх пераадольваць.

«Калі б усё было так лёгка і проста, то аматарская фатаграфія не моцна адрознівалася б ад прафесійнай. Шлях толькі розны: камусьці трэба вывучыць талмуд правілаў на ўсе выпадкі, а хтосьці вялікую частку проста ведае на ўзроўні натхнення і эстэтычнага ўспрымання навакольнага свету».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life