Гродзенскі пенсіянер Мікалай Арцюшын ужо 9 гадоў катаецца на пабудаваным ім самім ровары «Харлі». Ён збудаваў гэты апарат літаральна за дзве гадзіны.

Мікалая Арцюшына часта можна ўбачыць у цэнтры Гродна. Ён не толькі катаецца, але і распавядае ўсім жадаючым пра сваё вынаходніцтва, з кімсьці нават фатаграфуецца.

У пенсіянера атрымаўся гібрыд з трох ровараў.

«Усяго за дзве гадзіны я яго выдумаў і зварыў у гаражы, — расказвае пенсіянер. — Пярэдняя частка ровара ад дзіцячага, сярэдняя ад складнога «Аиста», а задняя ўжо ад дарожнага. Дэталі нейкія знайшоў на сметніку, а нешта ў мяне было. У амерыканцаў ёсць свой «Харлей», а ў нас зараз «Харлі».

Выязджаю на ровары ў асноўным у цэнтр Гродна, каб людзей пасмяшыць. Далёка на ім не заедзеш, але на ім я ездзіў на Аўгустоўскі канал і нават па Мінску катаўся".

Гродзенец зварыў у гаражы ровар-гібрыд і 9 гадоў катаецца на ім
Мікалай Арцюшын распавядае пра свой гібрыдны ровар
Стаіць «Харлі» ў пенсіянера ў кватэры на балконе. У калекцыі Мікалая яшчэ пяць ровараў.

«На „Харлі“ ў горад, на шашэйным на дачу і г. д. Людзям падабаецца маё вынаходніцтва, усміхаюцца. Нават адна 90-гадовая бабулька ацаніла ровар. Я выязджаю ў цэнтр гарада на людзей паглядзець і сябе паказаць. Мяне з роварам можна часта ўбачыць на розных масавых мерапрыемствах».

Гродзенец зварыў у гаражы ровар-гібрыд і 9 гадоў катаецца на ім
Мікалай Арцюшын 9 гадоў таму прыдумаў і зварыў ровар, які назваў «Харлі»
Нядаўна Мікалай Арцюшын удзельнічаў у вячэрнім велапрабегу ад «ВелаГродна». Праехаў частку шляху з гродзенцамі і паехаў дадому.

«Мне 67 і я яшчэ катаюся, гэта радуе. У мінулым я савецкі мантажнік, які аб’ездзіў многія гарады Саюза. Сёння я ў любімым Гродне і радую гараджан, што можа быць лепш?».Гродзенец зварыў у гаражы ровар-гібрыд і 9 гадоў катаецца на ім
Гродзенец зварыў у гаражы ровар-гібрыд і 9 гадоў катаецца на ім

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life