Карыснае

Едзем у Вільню: 7 рэчаў, якія адрозніваюць Loftas Fest ад беларускіх фестываляў

Летась у Літве беларусы сталі самымі частымі гасцямі, абагнаўшы па колькасці палякаў і расійцаў. Беларусы ў Літву едуць па закупы, на мора, экскурсіі і… на канцэрты! Восень 2018 не выключэнне. 7−8 верасня ў Вільні пройдзе Loftas Fest. Чаму Loftas нельга назваць чужым для Беларусі і чым ён адрозніваецца ад уласна беларускіх фэстаў?

Выступалі «забароненыя»

У перыяд сумнавядомых «чорных спісаў» беларускія музыкі часта ладзілі канцэрты за мяжой, у тым ліку ў Вільні, куды беларусам можна дабрацца хутка і без праблем. Тут пад руку падвярнуўся клуб Loftas — менавіта там некалі даў буйны канцэрт гурт «Крамбамбуля».

Там жа, на адкрытай пляцоўцы Loftas, развітальны канцэрт у 2014 даваў і «Ляпис Трубецкой», які, дарэчы, у далёкім 1998 годзе выступаў на афіцыёзным «Славянскім базары».

Параўнайце гэтыя два Ляпісы з розніцай у 16 гадоў!

www.youtube.com/watch?v=-QNYLDp4AvI

www.youtube.com/watch?v=g8n-6gqCg18

Дарэчы, Сяргей Міхалок вярнуўся на сцэну ў Беларусі толькі ў 2016 годзе і ўжо з новым гуртом Brutto.

Ніякіх прэзідэнтаў

Некаторыя беларускія больш афіцыёзныя фестывалі наведвае нават кіраўнік нашай дзяржавы. А вось прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце на фестывалі Loftas заўважана не была.

Таму і музыка там не залежыць ад густаў палітыкаў. А гэта значыць на пляцоўках Loftasa вы ніколі не пачуеце Верку Сярдзючку, Аляксандра Саладуху ці Мікалая Баскава.

І калі вы чалавек цалкам апалітычны апалітычны, то гэты фестываль дакладна для вас.

Шмат сцэнаў

Фестывалі з некалькімі сцэнамі ў Беларусі здараюцца, але каб адразу з пяцю — такога ў нас яшчэ не было. А на Лофтасе іх акурат столькі.

Ёсць галоўная сцэна з хэдлайнерамі (Metronomy з Вялікабрытаніі, якіх вы можаце нават не ведаць, але яны ад гэтага не менш крутыя), сцэна ад панеўрапейскага праекта Europavox (там выступяць беларускія Super Besse і Bakey x Kakora), цэлых дзве сцэны новых праектаў «What's next in music?», дзе таксама будуць беларусы Weed&Dolphins, а таксама шмат цікавых літоўцаў, ды іншыя месцы, дзе можна пачуць музыку.

Шмат адкрыццяў

Вялікая разнастайнасць гатункаў - адметная рыса Loftas. У той час, як у Беларусі часцей здараюцца монагатункавыя фестывалі, у Вільні стараюцца даць шырокі агляд актуальнай музыкі. У нечым падобны па задумцы быў беларускі Mirum, але яго сёлета адмянілі. Добра, што Вільня так блізка.

Шоўкейс, якога ў Беларусі няма

Конкурсу маладых выканаўцаў, як на беларускіх фэстах, на Лофтасе няма, затое ёсць шоўкейс — з’ява пра якую ў Беларусі пакуль не надта і чулі. На гэтай частцы фестывалю маладыя гурты могуць заявіць пра сябе і, калі пашанцуе, на іх зверне ўвагу які-небудзь прадзюсер. З Беларусі сёлета ў шоўкейсе удзельнічае цікавы мінскі клаўд-панк-гурт Weeds&Dolphines, але калі вы ўважліва чыталі вышэй пра розныя сцэны, то вы ўжо ў курсе.

Не толькі музыка

У Беларусі яшчэ толькі пачынаюць пашырацца фестывалі, што аб’ядноўваюць шмат актыўнасцяй. А Loftas гэтым займаецца даўно. Тут, акрамя музыкі, ёсць і начныя кінапрагляды, і выставы сучаснага мастацтва, і кірмаш вінілу (папоўніце калекцыю!) і цэлы дворык стрыт-фуду. Вы ўжо абыйшлі ўсе гродзенскія фудтракі? Самы час даследаваць віленскія!

Адзіны фестываль гарадской культуры

Асноўны пасыл Лофтаса — тое, што гэта на 100% urban-фэст. З гэтага вынікае і падбор музыкаў, і мастакоў, і ўсе іншыя актыўнасці. Ніводнага так моцна сканцэнтраванага на гарадской культуры фестывалю ў Беларусі вы пакуль не знойдзеце, хаця і ў нас яны паціху пачынаюць з’яўляцца.

ТАА Ірвінга Група

УНП 191 751 509

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025