Віленскі «Лофтас» (Loftas) — гэта прыклад, як з закінутай фабрыкі стварыць культурны цэнтр, вядомы ва ўсім рэгіёне. Галоўная штогадовая падзея там — восеньскі фестываль музыкі і мастацтва «Лофтас Фэст» (Loftas Fest). Hrodna.life разабраўся, што гэта за падзея і чаму беларусам варта правесці другі ўікэнд верасня ў літоўскай сталіцы.


Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню«Лофтас Фэст» (Loftas Fest) пройдзе 8−9 верасня ў арт-цэнтры Loftas, вул. Švitrigailos 29.

Фестываль бясплатны акрамя галоўнай сцэны — білет на яе каштуе 15 еўра.


Не клуб, а арт-фабрыка

Loftas — не проста начны клуб або канцэртная зала. Гэта месца, дзе жывуць крэатыўныя індустрыі, месца, быццам перанесенае сюды з урбаністычнага Берліна. Нездарма яго называюць «фабрыкай мастацтваў» — тут праходзяць і адукацыйныя мерапрыемствы, і барахолкі, і канцэрты з вечарынамі. Месца для гэтага падыходзіць ідэальна: цэнтр горада, вялікі ўнутраны дворык і шэраг невялікіх лофтаў побач.

А «Лофтас Фэст» гэта сканцэнтраванае ў двух днях усё клубнае жыццё.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

Дарэчы, назву «фабрыка» тут можна выкарыстоўваць у даслоўным значэнні, бо клуб знаходзіцца ў будынках былога электратэхнічнага завода «Эльфа». Ад яго атрымала назву яшчэ адно дзецішча ўладальнікаў клуба — гастра-бар ELFA. Так што тут можна не толькі далучыцца да мастацтва, але і добра паесці.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

Не проста музычны фестываль, а фестываль гарадскіх культур

«Лофтас Фэст» — адзіны ў краінах Балтыі фестываль гарадскіх культур, дзе музыка гэта важны, але не адзіны складнік. У гэтым годзе наведвальнікаў чакаюць 2 насычаныя падзеямі дні, 5 музычных сцэн, арт-перформансы і тэатральны пастаноўкі, выставы сучаснага мастацтва, кінатэатр і нават начны фэшн-кірмаш.

Loftas fest'17

Loftas Fest'17: 2 dienos pramogų, 5 muzikos scenos su Mykki Blanco, Lindstrom, Pauli LoveJoy, Solo Ansamblis, ba. ir kt., kvapą gniaužiantys meno performansai, Meno galerijos «Open Gallery» atidarymas, Uptown Market: Midnight Shopping, kino teatras ir dar daugiau! ⇊ 2 days full of action, 5 music stages with Mykki Blanco, Lindstrom, PAULi., Solo Ansamblis, ba., etc., breathtaking performances, Open Gallery, Uptown Market, cinema and much much more! #loftasfest17 #miestasatveriaakis #loftasatveriadurisBilietai/tickets: goo. gl/4PT4PJSu LDK 20% nuolaida: www.menufabrikas.lt/ldk

Опубликовано Loftas Fest Среда, 23 августа 2017 г.

Дарэчы, чатыры з пяці сцэн — бясплатныя. І наогул, уваход вольны на ўсе мерапрыемствы фестывалю, акрамя галоўнай сцэны з самымі вядомымі артыстамі.

На ёй выступяць нарвежац Lindstrøm і Mykki Blanco з ЗША.

А калісьці ж гэты раён Вільні - Наўямесціс — славіўся не культурай, а мноствам буйных заводаў, дзе рабілі радыёпрыёмнікі, кардонныя ўпакоўкі, станкі, свёрлы і нават цыгарэты. «Эльфа», у будынку якой працуе Loftas, зачынілася ў 1993 годзе.

Loftas — месца даўно і добра вядомае беларускім музыкам

Менавіта ў Loftas выступала ў 2012 годзе забароненая тады ў Беларусі «Крамбабуля», і ў гэтым жа месцы два гады пазней даваў, перш за ўсё для беларусаў, развітальны канцэрт «Ляпіс Трубяцкой». Ну, а больш нішавыя музыканты з Беларусі там наогул частыя госці: Yegor Zabelov Trio, Super Besse, (((O))), Alexei de Bronhe, Teleport і многіх можна нярэдка сустрэць у сценах клуба.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

Найбуйнейшы шоўкейс-фестываль Літвы

На адной са сцэн «Лофтас Фэст» выступяць удзельнікі міжнароднага шоўкейс-фестывалю «Што далей у музыцы?» («What’s Next In Music?»). Што такое шоўкейс? Гэта фестываль, на які прыязджаюць маладыя, яшчэ мала вядомыя каманды, каб паказацца спрактыкаваным слухачам, журналістам і музычнаму бізнесу.

Беларусь на «Што далей у музыцы?» Будуць прадстаўляць бітмэйкер Awlnight і электроншчык Senary — яны здаліся арганізатарам найбольш свежымі і актуальнымі.

Актуальнасць — наогул галоўны крытэр выбару для арганізатараў.

Самае галоўнае — неверагодная атмасфера

Проста паглядзіце фота з гэтай галерэі і адчуйце непаўторную атмасферу «Лофтас Фэст». Гэтыя здымкі пераканаюць кожнага — заехаць у Вільню на фестываль можна нават калі вы абыякавыя да элетронной музыкі. Там і акрамя пяці сцэн будзе чым заняцца.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

ТАА Ірвінга Група

УНП 191 751 509