Летам 2021 года ў Беларусі пачаліся ліквідацыі дзесяткаў грамадскіх арганізацый. Больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем – па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна. Многія арганізацыі не былі звязаны з палітыкай, а займаліся настольнымі гульнямі, развіццём спорту і інфраструктуры, адукацыяй. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала Адзіны дзяржаўны рэестр і знайшла арганізацыі, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі ці ўжо прайшлі яе ў Гродне.

Што ўлады ліквідавалі праз суд

Таксама, мяркуючы па табліцы ліквідаваных па рашэнні рэгіструючага органа, пасля ліпеня 2021 года ліквідаваныя:

  • Культурна-асветніцкая ўстанова “Гродзенскі рок-клуб“,
  • Культурна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал”,
  • Даследча-аналітычная ўстанова “Стратегия-Северо-Запад”,
  • Установа па развіццю грамадска-сацыяльнага партнёрства “ГРАЖДАНСКАЯ ВЗАИМОПОМОЩЬ”,
  • Культурна-спартыўная ўстанова “Карпарацыя спорту”,
  • Прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” таксама знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Так вырашыў Гродзенскі гарвыканкам 23 ліпеня.
  • Культурна-асветніцкі фонд “Шчорсы і Храптовічы“.

Сярод ліквідаваных арганізацый – дзевяць спартыўных

Пад ліквідацыю ў Гродна трапілі і некаторыя спартовыя арганізацыі. Напрыклад:

  • Гродзенскае маладзёжнае ГА “Школа Фітнесу”. Рашэнне аб ліквідацыі 10 верасня 2021 года прыняў Гродзенскі абласны суд.
  • Гродзенскае ГА “Клуб заўзятараў хакейнага клуба “Нёман”. Гродзенскі абласны суд ліквідаваў яго 10 верасня 2021 года.
  • Гродзенскае гарадское маладзёжнае спартыўнае ГА “Федэрацыя кекусінкай” трапіла пад ліквідацыю па рашэнні Гродзенскага абласнога суда 22 кастрычніка 2021 года.
  • Гродзенскае моладзевае ГА “Фітнэс-клуб “Высокая энергія” – яго Гродзенскі абласны суд ліквідаваў 17 верасня 2021 года.
  • Гродзенскае аздараўленчае ГА “Лыжнік” – па рашэнню Гродзенскага абласнога суда ад 2 снежня 2021 года.
  • Гродзенскае гарадское спартыўнае ГА “Фітнес клуб “Бодзі-арт” – Гродзенскі абласны суд, 29 кастрычніка 2021 года.
  • ГА “Гродзенская абласная федэрацыя матацыклетнага спорту”, Гродзенскі абласны суд, 28 снежня 2021 года.
  • ГА “Спартыўны клуб “Гродна 4х4“, Гродзенскі абласны суд, 30 жніўня 2021 года.

Таксама ў 2021 годзе ліквідавалі Гродзенскае маладзёжнае ГА “Клуб спартыўных бальных танцаў “Сінтэз”. Ці звязана гэта з сітуацыяй у краіне, невядома – рашэнне аб ліквідацыі прыняў уласнік. Тое ж з ГА “Гродзенская асацыяцыя тэніса“. 

Ліквідацыя па рашэнні ўласніка

Гродзенскае абласное ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства “Гродзенская друкарня” па рашэнні ўласніка таксама знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі з лістапада 2021 года. З чым гэта звязана, невядома, але пра яе выказвалася актывістка “ІнфаСпецНаз” Вольга Бондарава, пасля выказванняў якой адмянялі мерапрыемствы і звальнялі людзей.

Таксама па рашэнні ўласніка ліквідавалі Гродзенскае абласное унітарнае прадпрыемства “Лячэбна-вытворчыя (працоўныя) майстэрні”. Тое ж самае – з Гродзенскім гарадскім гісторыка-культурным ГА “Паходня”, з Гродзенскім ГА “Жизнь без болезни”, з Гродзенскім гарадскім ГА спецыялістаў па мануальнай і аднаўленчай медыцыне, з прыватнай установай адукацыі “Гродзенская дзіцячая студыя кампазіцый і тэатра “Аллегро”, з Гродзенскай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй “Модем”, ГА “Гродзенскі яўрэйскі дабрачынны фонд “Нохум“, са спецыялізаванай установай па развіцці міжкультурных камунікацый ” Гродзенскі Рэгіянальны цэнтр міжкультурнага дыялогу і супрацоўніцтва”. Некаторыя з гэтых арганізацый ужо шмат гадоў фактычна не вялі ніякай дзейнасці, але заснавальнікі не спяшаліся іх ліквідаваць.

Лічбы

За 2021 год колькасць юрыдычных асоб у краіне вырасла ўсяго на 0,1%, да 143,3 тыс., а індывідуальных прадпрымальнікаў – на 1,2% , да 274,3 тыс., паведамляе officelife.media са спасылкай на Белстат. Рост колькасці юрыдычных асоб назіраўся толькі ў сталіцы і Мінскай вобласці (на 0,4 і 0,3%), у Гродзенскай вобласці іх колькасць скарацілася. Індывідуальных прадпрымальнікаў у Гродзенскай вобласці стала больш на 4%, а ў сталіцы іх колькасць зменшылася на 2,3%.

Чытайце таксама: У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях і адміністрацыйную – за дапамогу пакараным за акцыі