Блюз-фестываль, гастрабар і галерэя. У Лідзе да адкрыцця рыхтуюць «Метро»

Што рабіць, калі ў вас застаўся пусты 40-метровы тунэль пад бетонным вузлом? У Лідзе ведаюць адказ. Там рыхтуюць да адкрыцця гастрабар і арт-галерэю «Метро». Месца стане цэнтрам тусовачнага квартала з хостэлам і культурна-дзелавым хабам. Першае вялікае мерапрыемства ўжо хутка: у рамках фестывалю Lidbeer і 700-годдзя Ліды там пройдзе блюз-фестываль.

Бар размесціцца ва ўсходняй частцы Ліды, у прамзоне па вуліцы Хімікаў. Там мясцовыя энтузіясты ператвараюць старыя прамысловыя плошчы ў тусовачны хіпстэрскі квартал, піша Onliner.

Культурная прастора ў бетонным вузле

Былы бетонны вузел з «канторай» перарабілі ў офісныя і бізнес-плошчы. Частку адрамантаванага трохпавярховага будынка займае культурная прастора Wega Сlub.

Сам праект існаваў з 2016 года. Раней ён называўся Ga11ery. Сярод рэалізаваных ідэй — мурал з партрэтам князя Гедыміна на бульвары Гедыміна, 12. Лакацыя праекта шмат разоў змянялася. У кастрычніку 2020 ён нарэшце заняў былыя прамысловыя плошчы, дзе і знаходзіцца да гэтага часу.

Зараз івэнты там праходзяць амаль кожны тыдзень. Бываюць і канцэрты на 200−300 чалавек. У арганізацыі дапамагаюць энтузіясты.

Праект для душы і горада

Фінансавай апорай для праекта стаў Лідскі прадпрымальнік з 30-гадовым стажам у бізнэсе, дырэктар кампаніі «Вега» Чэслаў Бурко. Яму належаць плошчы, на якіх размясцілася арт-прастора.

Зараз праект сябе зусім не акупляе. «Часам я пераймаюся з гэтай нагоды. Але калі прыходзіш у залу і бачыш удзячных людзей, то думаеш: „Блін, напэўна, яно гэтага варта“. Ды і карысць свайму гораду прыносіць хочацца», — кажа ён. Чэславу Бурко 63 гады. Яму падабаецца, што па працы даводзіцца быць сярод моладзі, і сучасная моладзь яму таксама падабаецца.

Культурную прастору многія падтрымліваюць: і гарадскія ўлады, і дырэктары заводаў. Наведваў яе і намеснік кіраўніка вобласці.

Лідская «Пясочніца» з падземным тунэлем

Тэхнічная галерэя бетоннага вузла завода «Лакафарба» сыходзіць пад зямлю на 3 метры і стварае атмасферную лакацыю. Тут вырашылі ўладкаваць «Метро» — гастрабар, музей і экспахол. У бары будзе стойка даўжынёй 15 метраў і 40 пасадачных месцаў для гасцей. Наверсе — адкрытая тэраса, падобная на мінскай «Пясочніцы».

«Гэты тунэль Чэславу Вацлававічу было б прасцей закапаць, чым акультурваць, — лічыць Павел Мацылевіч, ідэйны натхняльнік арт-прасторы Wega. — Страшна нават уявіць тую суму, якую ён сюды ўклаў, бо раней на гэтым месцы была толькі адтуліна ў зямлі».

Першае вялікае мерапрыемства ў «Метро» ўжо хутка: у межах фестывалю Lidbeer і 700-годдзя Ліды тут плануюць блюз-фестываль.

У «Метро» будзе party-зона, закрытая альтанка і «Лідскі Луўр».

«Яшчэ хочам насыціць гэтае месца легендамі, адной з якіх будзе эфемерны піваправод ад Лідскага метро да піўзавода і да млына ў вёсцы Дворышча за 15 км ад горада».

Наверсе плануюць адкрыць хостэл. Тэрыторыю хочуць размаляваць у графіці.

Сярод актуальных задач — стварэнне культурна-дзелавога хаба. Там будуць праходзіць бізнес-сустрэчы і трэнінгі.

Зараз праект у пошуках інвестара. Папярэдне ўжо ёсць чалавек, гатовы ўкласці ў яго каля $ 50 тысяч — менавіта як інвестар, а не як спонсар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025