Рэдакторка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік любіць гатаваць і чытаць. Для нядзельнай рубрыкі «Гатуй хутка, еш павольна». Яна падбірае рэцэпты, якія лёгка паўтарыць і кнігі, якія варта пачытаць.
Прыгатаваць какосавыя сырнікі вельмі проста. Трэба паўкіло тварагу, трохі мукі, пара яек і трохі кулінарнага досведу. Какосавую стружку, мёд і дэтэктыў дадаць па густу. Гэтым разам, адмыслова для тых, хто (не) худнеее, сняданак ўпрыгожыць сентыментальны детект «Ослик должен быць худым» ад Сяргея Даўлатава. Каб сырнікі не надгарэлі, рэкамендую аўдыёверсію кнігі.
- Неабходныя прадукты:
- тварог — 400 — 500 г
- какосовая стружка — 2 — 4 ст. л.
- яйки — 2 шт.
- мука цельназерневая — 4 — 5 ст. л.
- какосавае масла для обжаркі — 3−4 ст. л.
- Дапоўняць сняданак лыжка мёду і какао
Ранак амерыканскага шпіёна Джона Сміта пачынаецца з «ледяного душа, вялой перебранки с массажистом, чашки кофе и крепчайшей сигареты «Голуаз». Не будзем паддавацца кепскім упрывам Захаду.Пачнём ранак з сырнічкаў і ўсё атрымаецца.
Ранак добрым не бывае
Тварог для сырнічкаў трэба ўзяць. Не важна, дзе. Можна па-хуткаму збегаць у краму, можна грунтоўна схадзіць на рынак. Можна выпадкова знайсці закбыты пачак у халадзільніку.

Пакуль Джон Сміт атрымлівае інструкцыі па засылцы ў СССР, змяшаем тварог з яйкамі і мукой. У цеста сыпанём ад душы какосавай стружкі. Мы лепім сырнічкі, а шпіён выскоквае з самалёта і прызямляецца ў лесе: «В его правом кармане — фальшивые документы, в левом — браунинг. Ампула с ядом оттягивает воротничок сорочки».
Воўк воўку — чалавек. Тамбоўская мудрасць
Сустракаць Джона Сміта выходзіць тамбоўскі воўк. «Волк волку — человек», — дзеліцца звер са шпіёнам жыццёвай мудрасццю.
А мы топім на патэльні какосавае масла.
Шпіёнуну на заметку:
— Может, покусать кого из членов правительства?
— Категорически запрещаю!
— Тогда хоть слово какое нацарапаем на заборе?
— Я сказал — нет.
— Может, намусорим где? — не унимался волк.
— Ни в коем случае.
Шпіён уладкоўваецца на працу ў хімчыстку № 7, а сырнічкам час на гарачую патэльню.

Давайце перагарнём старонку. У сэнсе, сырнікі
Пакуль мы варочвалі сырнікі, амерыканскі шпіён закахаўся ў прыёмшчыцу хімчысткі Надзю, прыдумаў, як рацыяналізаваць вытворчасць і пераняў вопыт у калег з Сыктыўкара. У душы ён ужо стаў савецкім чалавекам. Надзя чуе, як у сне ён кажа мінуламу «Гуд бай». Джон Сміт разумее, што блізкі да правалу. Сырнічкі падрумяніліся.

Надкусваю самы маленькі сырнік, для пробы. Джон Сміт у гэты час раскусвае ампулу з атрутай
Спадзяюся, пасля пробы сырнікаў усе жывыя. Бо шпіён перастаў падаваць прыкметы жыцця. все живы. «Профессор склонился над Смитом, стиснул его запястье, как тренер по дзюдо в центральной оперативной школе, затем твердым и уверенным голосом поставил диагноз: „Острый катар верхних дыхательных путей!“ От изумления Джон Смит немедленно пришел в себя».
Жыццё працягваецца
Мы абодва жывыя. Сырнікі гатовы. Засталося зварыць какао.

Пакуль накрываю на стол, Джон Сміт вяртаецца з камандзіроўкі і дазнаецца, што Надзя чакае дзіця. «Надья! Ит’з бъютифл, ит’з вандерфул! У меня нет слов! Ай кан’т поверить! Ай вонт надеяться! Це дуже гарно!»

У гэты ж час крочыць па Маскве і няўдачлівы напарнік Джона, Боб Кларк. Ён пакідае на мяккім асфальце выразныя сляды раздвоеных капытоў.
Шпиёну на заметку. Капыты лепш выкарыстоўваць для халадца. Потым адкінуць
— Видать, шпион, — сказал один прохожий, — у них всегда так, специальные чурки привяжет к галошам и коровой притворяется. Так и шастают через границу, так и шастают.
— Эвон, сколько развелось ихнего брата, шпиона, — произнес другой.
Сырнікі ўжо амаль з’едзены. Норма па бялках-жырах-вугляводах выканана.
А што ж Джон? Калектыў хімчысткі возьме былога шпіёна на парукі. Мудры палкоўнік КДБ раніцай адпусціць яго да Надзі. Тамбоўскага ваўка ўладкуюць вартаваць дзіцячы садок.
«Лепшыя сырнікі - гэта каўбаса»
— Табе спадабаліся сырнічкі?
— Ага, ага, харошыя, — кажа муж і адкрывае халадзільнік.

— Сырнічкамі душу не абманеш, — выдае ён суровую праўду жыцця.
Палкоўнік Грамабоеў ў гэтым месцы ўстане, падыдзе да акна і паглядзіць зверху ўніз на нашу зямлю. «Она по-прежнему крутится, таская на себе нелегкую поклажу — человечество».
«Цалкам з вамі згодна, таварыш палкоўнік, наконт чалавецтва», — падумаю я, дамываючы посуд.
Чытай яшчэ: Редакторка Hrodna.Life: Почему я не худею?
Грибодиета, грибофитнес и гриботерапия. Партизанские способы похудения от редакторки Hrodna.life
Похудеть на стрессе не получилось. Хочется выбросить весы и чипсов с колой
Эффект «Какого чёрта?». Чему порадоваться, если при похудении нет быстрых результатов
«Гормоны выше нормы, железо ниже плинтуса». Вот почему я не могла похудеть