Спадчына

Хто такі таямнічы Кель, чыім прозвішчам было распісана ўсё Гродна ў 90-х?

Надпіс «Кель петух» добра памятаюць гродзенцы старэйшага пакалення. Гэтыя два словы і малюнак-піктаграмка ў выглядзе схематычна выяўленага пеўня сустракаліся на сценах, плотах і сметніцах па ўсім горадзе. Яны сталі своеасаблівым сімвалам горада 90-х. Кім жа быў гэты таямнічы Кель? Здаецца, канал Hrodna 11:27 знайшоў адказ.

Надпісы «Кель петух» пачалі з’яўляцца ў розных месцах Гродна прыкладна ў 1992−1993 гадах. Асабліва шмат такіх надпісаў было ў ваколіцах сельгасінстытута — сённяшняга Аграрнага ўніверсітэта. Пры гэтым часам было напісана «Кель», а часам «Кёль».

Даведацца, кім жа быў гэты чалавек і як правільна пішацца яго прозвішча або мянушка, у рэдакцыі Hrodna 11:27 спачатку не атрымалася. Адзінай версіяй, але нічым не падмацаванай, было тое, што гэта быў нехта з вулічных банд 90-х, пры гэтым не вельмі аўтарытэтны, і што ён зганьбіўся нейкім учынкам. І тут на дапамогу прыйшлі каментатары на YouTube. Дзякуючы ім удалося ўзнавіць гісторыю гэтага чалавека.

Асноўная версія: Кель быў ахвярай булінгу ва ўніверсітэце

Аказалася, што легенду Гродна 90-х завуць Віталь Кель (праз «е», а не праз «ё»), ён жыве ў раёне вуліцы Шчорса, яму зараз каля 50 гадоў. У 1991 годзе, пасля заканчэння школы, Віталь паступіў у сельскагаспадарчы інстытут на зоаінжынерны факультэт, дзе вучыўся да 1995 года. Разам з ім вучыліся два хлопцы, якія неўзабаве пачалі цкаваць Келя. Паспяховасць у навучанні ў іх была не самай высокай, затое энергіі хапала. Спачатку яны пачалі крычаць на лекцыях і не вуліцы «Кель петух», а потым пачалі пісаць гэтыя словы на дошцы і на партах ва ўніверсітэце. Далей яны пачалі змяшчаць надпіс на плотах па дарозе ва ўніверсітэт.

«А потым гэта мабыць выйшла з-пад кантролю, моладзь палічыла гэта модным і пачала ўносіць свой унёсак у распаўсюджванне гэтых надпісаў», — піша ў каментарыях на YouTube Аляксандр Калагрыў.

Гэтая версія тлумачыць, чаму менавіта ў ваколіцах інстытута надпіс «Кель петух» сустракаўся асабліва часта.

Аляксандр узгадвае, што Кель быў звычайным, крыху закамплексаваным хлопцам, якога проста выбралі ахвярай цкавання «два доўбня, імёны і прозвішчы якіх ужо і не ўзгадаць праз 30 гадоў». «Я ведаю адно, яны мелі непрыемнасці ў інстытуце з-за гэтага, іх ледзь не выгналі ў канцы першага курса ці на другім», — успамінае Аляксандр.

Глядзі таксама: Дзясяткі відэа па гісторыі Гродна на YouTube

Альтэрнатыўныя версіі паходжання надпісу «Кель петух»

Зусім іншую версію расказвае карыстальнік пад нікам Александр-ш4к2ч.

«Кель сапраўды вучыўся ў сельгасінстытуце. Але толькі ніхто яго не троліў. Ён стварыў банду і рэкетаваў кіёскі са снікерсамі. У асноўным у раёне чыгуначнага. А ўсе надпісы рабіліся пад ягоным кіраўніцтвам, каб запалохаць уласнікаў ларкоў. Галоўным памочнікам Келя быў аўтарытэт па мянушцы Шура-фарц».

«А я чуў, быццам Кёль быў зненавіджаным выкладчыкам аднаго з ПТУ — ці то 141-га ці 127-га. Але гэта таксама нешта з легенд», — напісаў яшчэ адзін глядач YouTube.

Якой бы ні была праўда, прозвішча Кель увайшло ў гісторыю Гродна цікавай эпохі - 90-х гадоў, калі беднасць суіснавала з надзеямі на будучыню, гродзенцы стваралі бізнесы і адкрываліся для сябе замежжа, а Беларусь шукала свайго месца ў свеце, які раптоўна змяніўся. Больш цікавых гісторый пра Гродна шукайце на канале Hrodna 11:27.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025