Адна чорная кава ў аднаразовым кубку мае вугляродны след 570 грам у CO2 эквіваленце, а тая жа чорная кава ў звычайным або шматразовым – у 27 разоў менш. Напоі ў свой кубак – экалагічная і эканамічная звычка. Telegram-канал “Туси в Гродно” сабраў падборку устаноў у Гродне, дзе можна купіць напоі ў свой кубак і атрымаць за гэта прыемныя бонусы.
Экаслед – гэта мера ўздзеяння чалавека на навакольнае асяроддзе. Свой індывідуальны экаслед ёсць у кожнага. Вугляродны след – гэта сукупнасць усіх выкідаў парніковых газаў. Памяншаючы свой экаслед, мы робім свой уклад у захаванне навакольнага асяроддзя і барацьбу з глабальным змяненнем клімату.
Самая вялікая зніжка – 20%
- Кавярня “ВКУС ИСКУССТВА” — вул. Калючынская, 12
Меншая зніжка – 10%
- Кавярня “СПРАВА” – вул. Маставая, 31
- Кавярня “Крепкий Белый” — вул. Замкавая, 10, другі паверх
- Кавярня DOPPIO — вул. Замкавая, 12А
- Кавярня “АРАБИКА” — вул. Сацыялістычная, 21
- Кавярня D E L I — вул. Ажэшка, 33
- Кавярня BLACK FOX — вул. Курчатава, 27
- Кавярня “ТЭМПЛ” – вул. Маставая, 31
- Кавярня PINK – вул. Маставая, 31А
- Кавярня SOUL COFFEE – сул. Замкавая, 11
- Кавярня “ДЖЕЗВА” – вул. Савецкая, 5
Смачнасць ў падарунак
- Кавярня “ЖЁЛТЫЙ” — вул. Савецкая, 1. Тут да замовы ў свой кубак даюць печыва
Проста наліваюць у свой кубак
- “Кофешоп” – вул. Горкага, 25.
Ведаеце яшчэ eco-friendly кавярні ў Гродне? Можаце дапоўніць спіс, прапанаваўшы свае варыянты ў каментарыях у канале “Туси в Гродно”.
Чытайце таксама:



