Гарадскі бясплатны кірмаш (Really Free Market) пройдзе ў Гродне 13 красавіка з 12:00 да 16:00 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). У азначаны час можна прынесци туды непатрэбныя вам, але добрыя рэчы, і выбраць патрэбныя сабе.

«Гэта рэальная альтэрнатыва існуючым рыначным адносінам, заснаваная на ўзаемадапамозе і супрацоўніцтве», — кажуць арганізатары.

Калі коратка: вы прыносіце непатрэбныя вам рэчы на кірмаш і забіраеце тое, што вам спадабалася з прынесенага іншымі людзьмі. Адначасова можна наведаць тэматычныя прэзентацыі, пазнаёміцца з новымі людзьмі, паслухаць музыку і нават патанчыць.

Рух free market спрабуе стварыць альтэрнатыву існуючым рыначным адносінам, знізіць узровень неўсвядомленага спажывання і зладзіць кругазварот рэчаў.

У суботу ў Гродна адбудзецца Free Market. Што на ім можна і што для гэтага трэба

Важныя прынцыпы фрымаркета (RRR):

* Reduce — скарачэнне спажывання і яго ўсвядомленасць — мы можам купляць і выкарыстоўваць значна меньшую колькасць рэчаў і рэсурсаў, пры гэтым наша жыццё стане нават больш камфортным;

* Reuse — паўторнае выкарыстанне — прадметы, якімі мы перасталі карыстацца, могуць спатрэбіцца іншым людзям;

* Recycle — перапрацоўка — з выкарыстаных пакетаў можна зрабіць кашалёк. А з 670 алюмініевых банак — ровар!

Правілы ўдзелу ў фрымаркеце

  1. Кожны ўдзельнік ці ўдзельніца можа прынесці рэчы, якія ён/яна хоча аддаць іншым, або прапанаваць ім свае паслугі.
  2. Гандаль забаронены: рэчы і паслугі бясплатныя. Камерцыйная рэклама таксама забароненая.
  3. Любы можа забраць тое, што яму трэба, нават калі ён нічога не прынёс.
  4. Калі адну рэч хочуць забраць двое, спрэчка вырашаецца з дапамогай гульні «камень-нажніцы-папера». Калі больш двух — чэмпіянатам у «камень-нажніцы-папера».
  5. Калі адной паслугай хочуць скарыстацца многія, той, хто прадастаўляе паслугу, усталёўвае чаргу.
  6. Патрабаванні да стану рэчаў:
  • Адзенне: чыстае, не заношанае, не рванае, з працоўнымі гузікамі і маланкамі.
  • Абутак: чыста, ня стаптаны, без дзірак, з працоўнымі замкамі і зашпількамі.
  • Кнігі: акуратна падклеяныя пры неабходнасці.
  • Тэхніка: у працоўным стане (калі ёсць нязначныя паломкі, суправаджайце яе лісточкам з апісаннем паломкі).
  • Дыскі, касеты: без драпін, ня размагнічаныя, з пакаваннем.
  • Дзіцячыя цацкі: цэлыя, чыстыя.
  • Лекі, касметыка, прадукты — з актуальным тэрмінам прыдатнасці.
  • Галоўнае патрабаванне — усё гэта павінна камусьці спатрэбіцца, а не быць непатрэбным хламам.
  1. Не прымаецца: б/у ніжняя бялізна, шкарпэткі, калготкі (выключэнне — рэчы для самых маленькіх, чыста памыць і спакаваныя). Таксама не патрэбныя б/у прадметы гігіены (пінцэты, брытвы і т.п.).
  2. Калі ласка, раскладвайце рэчы асобна па секцыях (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя, кнігі, абутак, рамяні, сумкі і астатняе).
  3. Перад тым, як узяць што-небудзь, праверце, ці падыходзіць яно вам. Бярыце толькі тое, што вам сапраўды трэба. Калі рэч вам не падышла, пакладзіце яе акуратна туды, адкуль узялі.
  4. Не забывайце браць з сабой пакеты — напэўна вы знойдзеце што-небудзь для сябе.
  5. Прымайце ўдзел у майстар-класах і лекцыях — гэта цікава.
  6. Калі вы хочаце нешта аддаць-падарыць, але вы не можаце данесці рэч да фрымаркета (буйная мэбля, бытавая тэхніка) паведамляйце ў абмеркаваннях або фотаальбоме групы.

У суботу ў Гродна адбудзецца Free Market. Што на ім можна і што для гэтага трэба

14 красавіка будзе магчымасць пазнаёміцца з мінскімі і мясцовымі арганізацыямі і ініцыятывамі на RADAMARKET|HRODNA. Экалагічныя, праваабарончыя і студэнцкія арганізацыі распавядуць пра сваю дзейнасць і правядуць займальныя варкшопы. Абяцаюць шмат новых ведаў, цікавых знаёмстваў і натхнення.

RADA MARKET|HRODNA пройдзе з 12:00 да 16:00 у Цэнтры гарадскога жыцця