У Гродне з’явіцца яшчэ адна крама фіксаваных коштаў

Прыход у Гродна крамаў, якія прапануюць тавар па вызначаных цэнах, працягваецца. Следам за Fix Price адкрыць у нашым горадзе кропку плануе яшчэ адна сетка гэтага сегмента – «Тры кошты». Аднак пакуль не могуць вызначыцца з месцам, піша vgr.by.

Як распавёў прадстаўнік кампаніі ТАА «ФіксМаркет», якой належыць гэтая гандлёвая марка, Гродна – адзіны абласны цэнтр, дзе яшчэ няма «Трох коштаў». Паводле яго слоў, спробы «прыйсці» ў наш горад робяцца не першы месяц, аднак знайсці адпаведнае месца пакуль не ўдаецца. Разглядаўся варыянт з плошчамі на Савецкай вуліцы, аднак ён сарваўся.

Што такое «Тры кошты»?

«Тры кошты» нагадвае «Еўрашопы» – увесь асартымент прапануюць па трох фіксаваных цэнах – 1,5, 2,5 і 3,5 рублі. Прадстаўлены тавары для аўтамабіляў і хатніх жывёл, кухні і саду, бытавая хімія, галантарэя, тэкстыль. Усяго – 15 тысяч найменняў.

У Беларусі «Тры кошты» ёсць у 14 гарадах, усяго 31 крама. Пры гэтым сетка дэманструе добрыя тэмпы росту – толькі за мінулы год было адкрыта 15 кропак.

Даведка

Зараз у Гродне ў сегменце «фікс прайс» працуюць крамы «Еўрашоп» і «Усё за капейкі». Нядаўна на Пушкіна запусцілі першы магазін гандлёвай сеткі Fix Price – акрамя нехарчовых тавараў там можна набыць некаторыя прадукты харчавання.


Адкрылася першая ў Гродне крама сеткі Fix Price. Цэны – ад 10 капеек

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: