24 чэрвеня завяршылася галасаванне за склады выбарчых камісій. Ва ўчастковыя камісіі ў Беларусі трапілі 8 чалавек з 2042 беларусаў, якія далучыліся да ініцыятывы «Сумленныя людзі». Толькі два чалавекі з іх — у Беларусі, па 3 — у Германіі і Венгрыі. Гродзенцы расказалі, чаму яны спрабавалі трапіць у камісіі і што з гэтага выйшла.

Кампанію «Сумленныя людзі» зыніцыяваў штаб Віктара Бабарыкі, але яна не заклікае да галасавання за канкрэтнага кандыдата. Яна скіраваная на максімальны ўдзел грамадскасці ў працы выбарчых камісій і падліку галасоў.

Большасць валанцёраў ініцыятывы — ва ўзросце 30−40 гадоў (39,6% ад усіх), крыху меншу частку складалі 20−30-гадовыя заяўнікі (33%). У 72,5% заяўнікоў - вышэйшая адукацыя. Больш за палову з усіх удзельнікаў ініцыятывы, чые заявы зарэгістравалі, былі з Мінска (1182 чалавекі). З Гродненскай вобласці падаваліся 96 чалавек.

Дзве вышэйшыя адукацыі супраць досведу працы ў камісіі

Гродзенцы Арцём і Марта Ткачук падавалі заявы для працы ў камісіі ў вёсцы Каробчыцы, на ўчастак № 19.

Па Гродзенскім раёне для працы на 34 участках для галасавання разглядалі 424 асобы. З іх 89 чалавекі былі вылучаныя грамадзянамі праз збор подпісаў і падачу заяваў, астатнія — ад грамадскіх арганізацый. Такіх у Гродзенскім раёне было 17.

выбары ў Беларусі 1994-2020

Пасяджэнне Гродзенскага раённага выканкама цягнулася гадзіну. Паводле закону, у камісію можа быць прызначана ад 5 да 19 асобаў. Склад большай часткі камісій раёна прынялі без галасавання: туды падалі заявы столькі чалавек, колькі і было месцаў. Усяго на некалькіх участках заяўнікоў было больш, чым патрэбна. У Каробчыцах пажадалі падлічваць галасы 15 чалавек, а мусілі 10.

«Гэта былі простыя людзі: нехта працаваў у садку, нехта — у культурным цэнтры, была прыбіральніца з мытні, адна беспрацоўная, нехта з „Белай Русі“ — стандарты набор», — успамінае Арцём звесткі пра магчымых чальцоў. Арцём працуе ў мінскай ІТ-кампаніі. Яго жонка, Марта, цяпер у дэкрэце.

У пачатку пасяджэння сярод важных для прэтэндэнтаў якасцяў адзначылі досвед працы ў выбарчых камісіях. Калі ўдзельнікі зачытвалі інфармацыю аб заяўніках, агучвалі, ці працаваў чалавек раней на выбарах.

Арцём і яго жонка Марта вучыліся ў Польшчы, у Арцёма — прэстыжная праца, Марта — спецыялістка па міжнародных адносінах, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Абое магістры, валодаюць некалькімі замежнымі мовамі, шмат падарожнічалі і працавалі за мяжой. Усё гэта было ў іх біяграфіях — акрамя досведу працы ў выбарчых камісіях.

З 9 сябраў камісіі за Арцёма прагаласавалі двое, адзін устрымаўся. За Марту не прагаласаваў ніхто, толькі адзін з чальцоў камісіі вагаўся, але, звярнуўшы ўвагу на калегаў, перадумаў.

«У мяне была іскра надзеі. Мы падалі нашыя заявы ў суботу, 21 чэрвеня, а ў панядзелак мне на працу патэлефанавалі і папрасілі характарыстыку. Напісалі вялікую, адправілі, на пасяджэнні чыталі яе апошнюю частачку», — расказаў Арцём Ткачук. Подпісы за сваё вылучэнне ў Каробчыцах яны з жонкай сабралі за адзін вечар.

Сям’я Ткачук. Фота з Facebook

«Галоўнае, нам не будзе сорамна перад нашымі дзеткамі: мы не сядзелі склаўшы рукі, збіралі подпісы, хадзілі. Людзі, якія за нас падпісаліся ў Каробчыцах, адназначна былі расчараваныя. Нам пісалі, тэлефанавалі: людзі верылі, што яны падпісаліся, дэлегуюць нам».

Рашэнне камісіі Ткачукі намераны абскарджваць, хоць гэта і няхуткі і працаёмісты працэс.

На 97% была ўпэўнена, што не прайду

Яна Вараб’ёва, гродзенскі маркетолаг, падавала заяўку ў камісію № 98 (СШ № 40) у Кастрычніцкім раёне Гродна. Яна сабрала подпісы за сябе з участка, але не прайшла ў камісію. Прычын, чаму за яе не прагаласавалі, ніхто не тлумачыў. У дзяўчыны была добрая характарыстыка з месца працы, раней яна працавала ў дзяржаўных установах, удзельнічала ў гарадскіх мерапрыемствах.

Яна Вараб’ёва. Фота з Facebook

«Я на працэнтаў 97 была ўпэўнена, што не прайду. Не таму, што не адпавядаю нейкім якасцям, а проста таму, што ў нас такая сістэма і мала хто праходзіць. Канешне, калі б я не працавала настаўнікам у школе».

Абскарджваць рашэнне камісіі ў судзе Яна збіраецца, хоць і не вельмі спадзяецца на поспех.

«У тое, што суд задаволіць маю скаргу, веру працэнты на 3».

Але сутнасць, як тлумачыць яна, не ў самой скарзе, а ў тым, каб паказаць дзяржаве, што людзям не ўсё адно, што яны гатовыя змагацца і быць палітычна актыўнымі. Калі суд не задаволіць скаргу, Яна будзе падаваць заяву на ўдзел у выбарах у якасці назіральніка.

«Як такой горычы, смутку — няма, можна сказаць, я да гэтага звыкла. Проста я намагаюся максімальна рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб не застацца ў баку. Лічу гэта сваім грамадзянскім абавязкам», — тлумачыць дзяўчына.

Яна не ведае, хто прайшоў у камісію, куды падавала дакументы яна сама. Але звярнула ўвагу, што ў склад камісіі з 13 чалавек у школе, дзе яна раней вучылася, увайшлі шэсць вядомых ёй настаўнікаў. «Няўжо трое настаўнікаў з адной школы пайшлі па суседзях збіраць подпісы? Смешна».

Каго не бяруць у выбаркам

Пасля заканчэння адбору ў сеціве запусцілі флэшмоб. «Сумленныя людзі», якія спрабавалі трапіць у камісіі, пад хэштэгам ‪#‎такихнеберутвизбирком‬ сталі публікаваць свае гісторыі. Публікацый набралася багата. Вось некаторыя з іх.

View this post on Instagram

#такихнеберутвизбирком #мычестныелюди #зачестныевыборы ОТКАЗ!!! Комиссия исполкома отказала мне, как и более 2000 честным людям, в подсчёте голосов. Нет, я не обиделась), но сделала вывод: что честных, порядочных, вежливых там не ждут. У меня два высших образования и уже более 15лет руководитель предприятия и только положительная характеристика… И ОТКАЗ: по причине «нет опыта в избирательной компании». Так где ж его взять, Опыт? Если Вы берете только самых проверенных, только своих и с 26 летним опытом.

A post shared by Zhanna (@pinzhanna) on

 
 
 
 
 
View this post on Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 

#такихнеберутвизбирком Привет 👋 Меня не взяли в избирком. Не то чтобы я была наивной, но как и остальные 2000 Честных людей надеялась на чудо 🤞 Я iOS-разработчик, у меня высшее инженерное образование. Уверена, что смогла бы посчитать стопочки бюллетеней не хуже учительницы географии, которую взяли вместо меня. 10 желающих на 9 мест и для меня одной от @honestpeople не нашлось места 🙌 Моя жизнь не ограничена стенами моей квартиры. Я твердо уверена, что даже будучи программистом с хорошей зп ты не можешь жить счастливо, когда вокруг тебя люди живут плохо. Уставший учитель сорвет злость на твоих детях, такой же уставший и работающий за мизерную зп врач приедет к тебе в скорой. А вечером после бара ты сядешь в машину к таксисту, который днем научный сотрудник, а вечером подрабатывает в такси чтобы кормить семью Поэтому я подала документы в избирательную комиссию. Триггером для этого стал вечер нашей с @yury_me свадьбы, 19 июня, когда людей винтили в 20 метрах от кафе где мы были Моя мама - биолог, у нее 20 лет стажа в ботаническом саду и зарплата, на которую можно только выживать. Все мое детство она тяжело физически работала, чтобы вырастить нас с братом после того как от отца остались только алименты. Наука не нужна, как и уважение к образованным и любящим свой труд людям Я пошла в УИК, перевожу деньги на штрафы, пойду в наблюдатели и проголосую сама 9 августа для моей семьи. Они и вся наша страна заслуживают лучшего ❤️ #мычестныелюди

A post shared by Elvira Burchyk (@elviraburchik) on

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, у Гродзенскай вобласці для працы на 656 участках галасавання вылучаліся 8 270 чалавек, з іх прынялі 7 576. Па звестках ЦВК, камісіі прагаласавалі за 2 418 грамадзян, якія вылучаліся шляхам падачы заяваў. Усяго па краіне з 70 200 ахвотных зацвердзілі 63 347.