Горад

Каляндар «для сваіх». 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

Карпаратыўныя і тэматычныя календары для прыхільнікаў пэўных прафесій і ладу жыцця з’яўляюцца ў канцы кожнага года. Што сёлета маюць на выбар гродзенцы і на які з календароў звярнуць увагу кожнаму, Hrodna.life разбіраўся разам з псіхолагам Кацярынай Бучай.

1. «Спадабаецца міліцыянерам»

Гродзенская міліцыя анансуе свой каляндар промавыявай у сацыяльных сетках. Міліцыянеры ўсіх напрамкаў у дзейнасці выстраіліся на фоне ўсіх наяўных архітэктурных помнікаў Гродна. За спінамі праваахоўнікаў - хмары і тэхніка.

«Каляндар павінен спадабаецца найперш міліцыянерам, — мяркуе псіхолаг. — Звычайным гледачам будзе трохі складана суадносіць сябе з выявай. Узнікае адчуванне інфармацыйнай перагрузкі, цяжка адразу адчуць, што тут галоўнае, бо шматлікія аб’екты расцягваюць увагу і не даюць магчымасці засяродзіцца».

Тым, хто наўпрост з міліцыяй не звязаны, хацелася б асацыяваць яе з пачуццём уласнай абароненасці. Прапанаваная выява, з навальнічнымі хмарамі за спіной міліцыянераў, транслюе хутчэй напружанасць і адчуванне, што «где-то кое-кто у нас порой…».

У цэлым — для службовага кабінета супрацоўнікаў міліцыі гэты варыянт падыдзе.

2. Дзяўчаты-агонь у амерыканскім стылі

Гродзенскія МНСнікі сёлета абралі гераінямі для календара дзяўчат і ратавальную тэхніку. «Дзяўчына з сякерай? Агонь! Разрыў шаблона», — каментуе псіхолаг.

Каляндар, лічыць Кацярына, атрымаўся дынамічным і «амерыканскім» па стылі выканання. Зразумела, што здымкі пастановачныя і далёкія ад рэальнага жыцця, але выглядаюць прывабна. Мэтавая аўдыторыя календара — мужчыны-службоўцы.

3. Олд-аўто і юныя ледзі

Дзяўчаты і машыны - традыцыйны сюжэт фотакалендара гродзенскіх аўтамабілістаў. Яго ствараюць для тых, хто чакае аўтафестываль SunDay, як галоўную імпрэзу года. Таму на выявах календара нічога лішняга. Толькі прыгожы летні дзень, прыгожыя дзяўчаты і эксклюзіўныя аўтамабілі.

«Здымкі вельмі жывыя і пазітыўныя. Напэўна, такі каляндар дарэчна будзе ўбачыць у аўтамайстэрні. У офісе таксама можа быць. Галоўнае — не надта часта пазіраць на здымкі, каб не забыцца на працу», — жартуе псіхолаг.

АВС. «У сваім рэпертуары»

«Дзяўчына прыгожая, астатняе каментаваць не хочацца», — прызнаецца псіхолаг. Яе меркаваннем, выява двухсэнсоўная і, як ужо стала звычайным для гэтага брэнда, «б'е ніжэй пояса».

Маркетолагі і дызайнеры АВС чарговы раз даказваюць, што маянэз на яйцах — далёка не мяжа фантазіі, а «хрэновая» тэма - невычарпальная. Каляндар напэўна знойдзе свайго спажыўца, бо для вялікай часткі грамадства такі спосаб гаварыць пра сэкс ці не адзіны магчымы. Занадта доўга яго ў СССР не было.

Hrodna.life: «Make Hrodna great again!»

Партал Hrodna.life падрыхтаваў карпаратыўныя календары ўпершыню. Яны выдадзены ў двух відах — перакідны настольны «домік» і насценны квартальны варыянт.

«Выявы календара — спакойныя і ненавязлівыя. Гартаючы старонкі, прыемна як пазнаваць знаёмыя краявіды, так і здзіўляцца нечаканым ракурсам здымкаў», — адзначае Кацярына Буча.

На думку псіхолага, каляндар будзе да месца тым, чыя праца патрабуе засяроджанасці і працяглага захавання канцэнтрацыі ўвагі. Скіраваўшы позірк на старонку календара, можна расслабіцца і хвіліну памедзіціраваць. Пейзаж не будзе перацягваць увагу на сябе, але дасць магчымасць рэлаксу. «Калі праца хуткая і нервовая, і трэба каб нешта супакойвала, гэты варыянт будзе пасаваць».

Яшчэ адна адметнасць календароў ад Hrodna.life у тым, што гэта беларускамоўнае выданне.

Атрымаюць календары ад Hrodna.life найперш падпісчыкі і партнёры. Частка накладу будзе разыграна сярод чытачоў і сяброў партала ў сацыяльных сетках.

+3: Не толькі карцінкі

Гродзенская каляндарная традыцыя не абмяжоўваецца толькі фотакалендарамі. Календары з мясцовым ухілам штогод рыхтуюць таксама гісторыкі і краязнаўцы. Сёлетні гродзенскі каляндар складаў малады гісторык Аляксандр Перагудаў.

Беларускі настольны перакідны каляндар ужо шмат гадоў запар рыхтуе прафесар Аляксей Пяткевіч. Яшчэ адна каляндарная цікавостка надыходзячага года — яўрэйскі каляндар «Пад шчытом Давіда».

Пазнаёміцца з сёлетнімі гістарычнымі календарамі можна падчас прэзентацыі выданняў, што пройдзе 27 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025