Традыцыя ўпрыгожваць палі вялізнымі фігурамі з саломы ёсць не толькі ў Беларусі, але і ў Японіі. Стварэнне саламяных арт-аб'ектаў прымяркоўваюць да сканчэння збору ўраджаю. Фестываль саламяных фігур Wara Art, у чымсці аналагічны нашым дажынкам, ад 2008 года праходзіць у ваколіцах горада Ніагата.

Арганізавалі імпрэзу мясцовыя турыстычныя фірмы ў супрацы з Мусашынскім мастацкім універсітэтам. У адрозненні ад Беларусі, ствараюць саламяных монстраў не аграрыі ў вольны ад працы час, а будучыя мастакі і скульптары.

Дажынкі па-японску - адчуйце розніцу. Саламяныя фігуры ў Ніагата vs беларускі агратрэш

Дажынкі па-японску - адчуйце розніцу. Саламяныя фігуры ў Ніагата vs беларускі агратрэш