Людзі і справы

«Каля нуля» з надзеямі на рост. 10 тэзісаў пра эканамічны крызіс на Гродзеншчыне і яго блізкі канец (але гэта не дакладна)

«Насамрэч, лічбы ад нуля розняцца мала», але «прыкметы вельмі ўмеранага аднаўлення ёсць» — так характарызаваў стан развіцця рэгіянальнай эканомікі Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ. Эксперты-эканамісты выступілі ў Гродне 23 мая на канферэнцыі «Вяртанне да росту: пошук рашэнняў для рэгіянальнага развіцця».

Hrodna.life выбраў 10 фактаў, якія, паводле адмыслоўцаў, найбольш дакладна характэрызуюць эканамічны стан рэгіёна, магчымасць аднаўлення росту і фактары, што ўплываюць на яго тэмпы.


1. У першым квартале 2017 года ў Гродзенскай вобласці аднавіўся рост валавага рэгіянальнага прадукта (ВРП).

2. У бягучым годзе тэмпы роста ВРП на Гродзеншчыне самыя высокія па краіне.

Але! Пры павелічэнні ВРП не адбылося павелічэння ўзроўняў занятасці і заробкаў насельніцтва. Паўсюль апроч Астраўца зарплата і занятасць падаюць больш, чым ў сярэднім па Беларусі.

3. Інвестыцыі ў будаўніцтва АЭС «выцягваюць» узровень інвестыцый у рэгіён і цэлую краіну.

Але гэта не азначае, што яны насамрэч «выцягваюць» эканоміку Гродзеншчыны.

4. «Памер мае значэнне»

На развіццё рэгіянальнага малога бізнесу найбольш уплываюць «індывідуальныя эфекты», на каторыя немагчыма паўплываць. Найперш — аддаленнасць ад Мінска, забруджаннасць пасля чарнобыльскай аварыі, наяўнасць буйных прамысловых прадпрыемстваў.

5. Найбольш моцна стрымлівае развіццё малога бізнесу макраэканамічная нестабільнасць.

Пакуль не пачнецца аднаўленне даходаў насельніцтва, аднаўлення мікраэканомікі не будзе. А гэты фактар па-за межамі ўплыву мясцовых органаў кіраўніцтва.

6. Рост аб’ёмаў вытворчасці ёсць, але ён карэлюецца з ваганнямі коштаў на нафту.

Два ключавых фактары прагнозаў - гэта кошт на нафту і курс расійскага рубля. Зараз яны стабілізаваліся, таму падзення вытворчасці няма, але і бурнага росту не прагназуецца.

7. Найбольшы ўнёсак у даходах прамысловасці Гродзенскай вобласці дае апрацоўка.

Гэта вытворчасць харчовых прадуктаў, напояў, тытунёвых вырабаў. Яна прыносіць 9 з 10 рублёў.

8. Летась па ўсёй краіне бяднелі багатыя, а на Гродзеншчыне — бедныя.

Па ўзроўні абсалютнай і адноснай беднасці, а таксама па глыбіні беднасці, Гродзенская вобласць упершыню заняла «ганаровае» першае месца.

9. Асаблівасць леташняга збяднення ў тым, што найбольш збяднелі неадукаваныя

10. Небяспека беднасці найбольш пагражае сем’ям з дзецьмі.

Але на Гродзеншчыне ў найбольш небяспечным стане знаходзяцца незанятыя асобы ў працаздольным веку. Паводле экспертаў, гэта найперш такзваныя «дармаеды» — тыя, хто да апошняга часу выкарыстоўваў «альтэрнатыўныя» спосабы заробку (кшталту працоўнай міграцыі, прыгранічнага гандлю ці прысядзібнай гаспадаркі), а зараз не могуць знайсці легальны заробак.


10 тэзісаў падрыхтаваны паводле выступаў Аляксандра Чубрыка, дырэктара Даследчага цэнтра ІПМ, Валерыя Ботвіча, загадчыка Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра НІЭІ Міністэрства эканомікі Беларусі, і Глеба Шымановіча, эканаміста Даследчага цэнтра ІПМ.


Каментуючы выступы, старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Свірыдаў зазначыў, што, яго меркаваннем, зараз ёсць умовы для аднаўлення рэгіянальнай эканомікі пасля спаду:

«Знешнія ўмовы спрыяюць росту. Калі захаваецца стабільнасць расійскага рубля, не будзе абмежаванняў на экспарт, то гэта дасць магчымасць узмацніць станоўчыя тэндэнцыі. Задача ўлады — стымуляваць унутраны попыт. Трэба аднаўляць інвестыцыі і павялічваць заробкі».

Ён распавёў таксама, што апроч уліку макраэканамічных фактараў у вобласці створана праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Ад другога квартала адкрыта ільготнае крэдытаванне, на гэта выдзелена 8 млн рублёў.

[irp posts="15 066″ name="Гарадскія ўлады пайшлі на дыялог з арандатарамі: паніжаны каэфіцыент арэнды, дадуць дарогу маладым бізнесменам"]

Таксама вядзецца праца ў межах грамадскіх кансультатыўных саветаў. «На сваім узроўні вырашаем пытанні з нашымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі і малымі прадпрыемствамі. Арыентуемся на тое, каб пачуць малы бізнес. Для іх зараз галоўная праблема — высокія стаўкі на арэнду. Таму працуем, каб іх у заканадаўчым парадку знізіць, каб заставалася больш свабодных грошай на развіццё і было больш перспектыў.

Па выніках сакавіцкага паседжання савета было прынята рашэнне знізіць каэфіцыэнты на арэндныя стаўкі, зараз таксама разглядаем магчымасці чарговага зніжэння. На рынку „Паўднёвы“ прасілі адмяніць плату за паркоўку — таксама вырашылі гэта пытанне. Тое, што на рэгіянальным узроўні можна вырашыць, стараемся рабіць».

[irp posts="22 272″ name="Паркоўка на рынку Паўднёвы" з 16 мая стала бясплатнай для ўсіх наведвальнікаў"]

Надзею на аднаўленне ў эканоміцы рэгіёна, паводле Андрэя Свірыдава, дае і павелічэнне колькасці прадпрыемстваў (юрыдычных асобаў). З яго словаў, у 2015 годзе колькасць такіх аб’ектаў скарацілася на 160, за мінулы — на 20, а сёлета на пачатак года колькасць зарэгістраваных прадпрыемстваў упершыню за два гады перавысіла колькасць ліквідаваных.

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025