Напярэдадні летняга сезону такое рашэнне прыняў гарвыканкам сумесна з Гроднагандальсэрвісам каб павялічыць паток пакупнікоў на рынку.

5 мая незадаволеныя прадпрымальнікі правялі на рынку сход, на якім паднялі пяць балючых пытанняў, адно з якіх тычылася бясплатнага ўезду на рынак.

Прадпрымальнікі рады такой навіне і спадзяюцца, што кіраўніцтва горада і рынку зоймецца і іншымі пытаннямі, якія яны падымалі.