Каля 300 прадпрымальнікаў у пятніцу 5 мая сабраліся ля будынку адміністрацыі гродзенскага рынку «Паўднёвы». На сходзе ўздымаліся пытанні зніжэння арэнднай платы, аплаты стаянак на рынку і іншыя.
Планавалася, што да прадпрымальнікаў выйдуць прадстаўнікі гарвыканкама, а таксама кіраўніцтва рынку. Але гэтага не адбылося. Сход праходзіў выключна паміж самімі прадпрымальнікамі.
«Мы вырашылі падняць пяць асноўных пытанняў. Гэта тыя праблемы, якія зараз вельмі важныя для нашых прадпрымальнікаў і якія сёння вырашаюцца напалову альбо не вырашаюцца наогул, — распавядае старшыня савета прадпрымальнікаў рынку „Паўднёвы“ Андрэй Шэсцеракоў. — Прадпрымальнікі хацелі правесці сход у форме дыялогу, паслухаць, што нам скажуць гарадскія ўлады і прадстаўнікі „Гроднагандальсэрвіса“. Але ніхто не захацеў з намі размаўляць».
«Праблемы існуюць і іх трэба вырашаць. І вырашаць у форме дыялогу — трэба дамаўляцца. Трэба шукаць выхады з сітуацыі, крызic закрануў усіх, асабліва мы гэта бачым на нашым рынку, тут пакупкi скарацілася ў разы», — дадаў Шэсцеракоў.
Пяць пытанняў, якія хочуць вырашыць прадпрымальнікі
1. Арэндная плата. Прадпрымальнікі просяць у гарадскіх уладаў і «Гроднагандальсэрвіса» знізіць арэндны кошт на 70%.
2. Бясплатны ўезд на рынак. Прадпрымальнікам і пакупнікам за ўезд на тэрыторыю рынку прыходзіцца плаціць грошы. Прадпрымальнікі прапануюць у такім выпадку ўвесці платны ўезд для чыноўнікаў на тэрыторыю гарвыканкама.
3. Адмена аўкцыёнаў. 98% прадпрымальнікаў рынку «Паўднёвы» набывалі сваё гандлёвае абсталяванне за ўласныя грошы. Па новых правілах прадаць яны яго могуць толькі на аўкцыёне.
4. Бронь на гандлёвыя месцы. Прадпрымальнікі прапаноўваюць, каб у выпадку розных жыццёвых сітуацый яны маглі закрыць свой бокс і не ажыццяўляць часова дзейнасць, але ў любы маглі вярнуцца на сваё працоўнае месца.
5. Якарныя арэнда. Прадпрымальнікі хочуць, каб рынак частку даходу на самаразвіццё. Зараз ніхто з прадпрымальнікаў не мае ніякага доступу да інфармацыі, у тым ліку фінансавай, па рынку «Паўднёвы», таму што «Гроднагандальсэрвіс» — Закрытае Акцыянернае Таварыства.
Каля гадзіны абмяркоўвалі свае пытанні прадпрымальнікі і чакалі пакуль кіраўніцтва рынку «Паўднёвага» выйдзе да іх на дыялог. Але ніхто да іх не выйшаў.
Магчыма, гэта не апошні такi сход. Прадпрымальнікі адзначаюць, што калі да іх патрабаванняў не прыслухаюцца, яны зноў будуць выходзіць — ужо ў большай колькасці.