Сустрэча мясцовых прадпрымальнікаў з прадстаўнікамі камунальных службаў і адміністрацыі горада адбылася 9 сакавіка ў Гродзенскім гарвыканкаме. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні арэнды, падаткаў, а таксама бязвыплатнага карыстання маёмасцю ў Гродне. Вынікам дыялогу стала адмена павышэння каэфіцыента, а таксама рашэнне некаторых праблем, з якімі сутыкаліся прадпрымальнікі.

Прадстаўнікі гарвыканкаму пачалi сваю прамову з праблем бізнесу ў рэгіёне.

«Я разумею, што вялікіх і новых вытворчасцей у горадзе мы не пабудуем, каб працаўладкаваць гродзенцаў. Але нам трэба максімальна выкарыстаць патэнцыял малога і сярэдняга бізнесу, — кажа старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. - Тое, што УЖРЭПы заключаюць дамовы з павышаным каэфіцыентам — будзе адменена. З сакавіка каэфіцыент для арандатараў будзе паніжаны да адзінкі».

Прадпрымальнікі адзначылі - яны рады, што старшыня гарвыканкама выйшаў з імі на дыялог, бо праз УЖРЭП і шматлікія кабінеты свае пытанні яны папросту вырашаць не могуць — не знаходзяць разумення.

Адным з самых актыўных прадпрымальнікаў быў уладальнік бара «Релакс» Артур Рымша. Ён адзначыў, што дзякуючы яго актыўным дзеянням і збору подпісаў удалося пачаць такі дыялог паміж прадпрымальнікамі і гарадской уладай.

Артур Рымша распавядае з якімі праблемамі ён сталкнулся, калі ў яго паўсталі цяжкасці з вядзеннем бізнесу
Уладальнік бара «Релакс» Артур Рымша распавядае, з якімі праблемамі ён сутыкнуўся, калі ў яго паўсталі цяжкасці з вядзеннем бізнесу
На сустрэчы было прынята рашэнне стварыць рабочую групу, якая ў будучыні будзе займацца пытаннямі малога і сярэдняга бізнесу. Яна будзе сустракацца раз у квартал у гарвыканкаме. Свае скаргі і пытанні прадпрымальнікі змогуць высылаць на сайт гарвыканкама. Менавіта ў такую групу і прапанавалі ўступіць Артуру Рымшы. Прадпрымальнік сказаў, што падумае.

Ствараеш працоўныя месцы — атрымліваеш зніжкі

На сакавік 2017 года ў маёмасці гарадской камунальнай уласнасці знаходзіцца 1 млн 200 тысячаў квадратных метраў памяшканняў. Парадку 95% гэтай маёмасці выкарыстоўваецца ў гаспадарчым абароце балансатрымальнікамі або здадзена ў арэнду. Шмат хто прыйшоў на сустрэчу ў гарвыканкам пагаварыць менавiта аб арэндзе, якую аплачваць многія няздольныя.

Прадпрымальнікі спыталі ў старшыні гарвыканкама i аб магчымасці знізіць сумы выкупу арандаваных памяшканняў. Зараз рынкавыя цэны для арандатараў - непад’ёмныя.

«Я заклікаю, каб прадпрымальнікі ішлі актыўна на выкуп памяшканняў. Нормы санстанцый і МНС будуць значна спрашчацца, — кажа Мечыслаў Гой. — У гэтым становішчы, калі бізнесмены прадастаўляюць працоўныя месцы гродзенцам, то можна ісці і на іншыя саступкі. Я згодны з арандатарамі і мы стараемся паніжаць кошт выкупу будынкаў. Напрыклад, басейн „Лазурный“, Дом афіцэраў і іншыя аб’екты ў горадзе значна ўпалі ў цане, дзесьці на 80%, але іх пакуль ніхто не хоча набываць».

Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, гатовы асабіста сустракацца з кожным прадпрымальнікам, каб дапамагчы вырашыць яго праблемы
Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой гатовы асабіста сустракацца з кожным прадпрымальнікам, каб дапамагчы вырашыць яго праблемы

Трэба раўняцца на Канаду

Таксама на сустрэчы было ўзнята пытанне пачынаючых бізнесменаў: для іх кіраўніцтва горада гатова даць максімальна паніжаную стаўку, з наступным павышэннем.

Старшыня гарвыканкама прапанаваў для малога і пачынаючага бізнесу пустыя памяшканні аддаваць на першыя тры гады наогул бясплатна.

«Гэта будзе лепш, будынак не будзе разбурацца. А ў горадзе іх яшчэ хапае. Добры прыклад у Канадзе, дзе ў горадзе вылучаныя спецыяльныя памяшканні для пачынаючых бізнесменаў. І першыя тры гады там працуюць без арэнды і толькi пасля дзяржава пачынае патроху патрабаваць падатак. Такі вопыт трэба пераняць і нам, і такiм чынам дапамагаць пачынаючым бізнесменам, якія ў будучыні будуць не толькі падымаць эканоміку, але і ствараць працоўныя месцы», — сказаў Мечыслаў Гой.

Агулам, сустрэча паміж прадстаўнікамі ўлады і прадпрымальнікамі прайшла на добрым узроўні, дзе амаль кожны мог выказаць сваё меркаванне. У будучыні рабочыя групы будуць праводзіць такія сустрэчы раз у квартал. А ўсё невырашальныя пытанні бізнесменаў старшыня гарвыканкама прапанаваў вырашаць напрамую праз яго.

3