Забудова навокал сінагогі ў пачатку ХХ ст.
Дарагія гродзенцы, можна вас павіншаваць! Архітэктары і ўлады, здаецца, адмовіліся ад глупай і шкоднай ідэі пабудаваць дублёр вуліцы Вялікай Траецкай. Цяпер можна памарыць: як аднавіць гэты цікавы стары раён і якая з таго можа быць карысць.
Да Другой Сусветнай вайны навокал харальнай сінагогі існаваў адзін з найбольш населеных кварталаў Гродна. Апрача галоўнай сінагогі тут былі яшчэ чатыры малітоўныя дамы, шматлікія яўрэйскія школы і кватэры. Там, дзе цяпер знаходзіцца банк БелВЭБ, быў Мясны рынак.
вул. Гварная цяпер і ў 1937 годзе
У самым канцы 1990-х, калі ад былой Гварнай застаўся толькі адзін дом — кветкавая крама — быў распрацаваны эскізны праект забудовы абшару.
Сёння, можна сказаць, мары вяртаюцца. Відавочна, што нават самыя глухія месцы гістарычнага месца паступова набываюць прывабнасць у вачах прадпрымальнікаў. Прыклад таму — досыць папулярная ў Гродне «Піца Форна», размешчаная акурат у адным з дамоў, які з’яўляецца рэшткамі вялікага яўрэйскага квартала над Гараднічанкай.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…