У часы ВКЛ наш горад быў адным з лідараў у краіне па колькасці забрукаваных вуліц. Але з цягам часу яго брукаванкі знікаюць з поля зроку. Часткова – пад слоем асфальту, часткова – праз замену сучаснай пліткай.

Рэдакцыя Hrodna.life адзначыла на карце месцы, дзе яшчэ можна пабачыць “каціныя лбы”, “магістрацкі бетон” ці чорны базальт.

Калі з’явілася жаданне даведацца пра брукаванкі іншых гарадоў Беларусі, можна скарыстацца адмысловай картай.

А калі цікавіць, як і дзе прадукавалі брук у Гродне, пачытайце гісторыю мясцін каля Новага моста, дзе рабілі гродзенскі брук.


Чытай яшчэ:


 

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы