Спадчына

Рэвалюцыянер, пісьменнік, польскі змагар. Гродзенцы пра Кастуся Каліноўскага (ВІДЭА)

Сёлета прыпадае 155-я гадавіна пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага. З гэтай нагоды журналіст Hrodna.life адправіўся на вуліцу імя паўстанца і запытаўся ў гродзенцаў: ці ведаюць яны асобу Каліноўскага і ці патрэбен яму помнік у нашым горадзе.

Нагадаем, у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года пачалося студзеньскае паўстанне. На тэрыторыі ВКЛ яно пачалося з 1 на 2 лютага i яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі, які да Гродзеншчыны мае самае непасрэднае дачыненне.

Галоўныя бітвы паўстання праходзілі непасрэдна на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літвы. Было больш за 40 сутычак і вялікая частка іх прайшла менавiта на Гродзеншчыне і Віленшчыне. Негледзячы на ​​гераічныя бітвы з царскай арміяй, імёны многіх паўстанцаў сёння забытыя, а іх кіраўнікам няма нават помнікаў на родных землях.

Сёння ў Гродне нагадвае пра паўстанне 1863−1864 гг. толькі адна мемарыяльная шыльда, якую павесілі на чыгуначным вакзале ў 1993 годзе. Другую, якую павінны былі павесіць на доме па вуліцы Савецкая, 7, дзе збіраліся паўстанцы, папросту не паспелі тады размясціць. Таксама не атрымалася рэалізаваць ідэю помніка Каліноўскаму ў цэнтры Гродна.

[irp posts="42 197″ name="Помнік і шыльда пра якія забыліся". Як 25 гадоў таму ў Гродне не ўшанавалі паўстанцаў"]

Аляксандр

— Наколькі я памятаю з нашай беларускай гісторыі, Кастусь Каліноўскі гэта правадыр паўстання супраць Расійскай імперыі. Здаецца, гэта было дзесьці ў 16−17 стагоддзі. Памятных месцаў у Гродне звязаных з паўстаннем і Каліноўскім я не ведаю. Але паколькі Каліноўскі наш нацыянальны герой, яму патрэбен помнік не толькі ў нашым горадзе, але і іншых месцах Беларусі.


Ягор

— Наколькі я памятаю, Каліноўскі гэта пісьменнік беларускі, хутчэй за ўсё, а можа які-небудзь іншы грамадскі дзеяч. У Гродне ёсць вуліца Каліноўскага, я ведаю дакладна, але пра помнікі я не ведаю.


Віктар

— Кастусь Каліноўскі арганізаваў паўстанне, я ведаю дакладна, але вось з гадамі не памятаю. Помніка ў горадзе яму няма, але можна было б паставіць.

Юрый

— Каліноўскі змагаўся супраць Царскага рэжыму за вызваленне Беларусі, разам з Урублеўскім. Быў з Рэччу Паспалітай. Помнік Каліноўскаму патрэбны абавязкова дзесьцi ў цэнтры, калі ўлада дазволіць. Хоць я і паляк, але да яго стаўлюся станоўча.


Сяргей

— У Гродне ёсць вуліца Каліноўскага. І я ведаю, хто гэта такі. Ён польскі змагар за незалежнасць, пацярпелы, па-мойму ад Суворава. У Амерыцы яго шануюць, помнікі ёсць. У Гродне нічога няма звязанага з ім. А так помнікі патрэбныя, іх зносіць нельга. Любыя помнікі прыносяць толькі карысць i памяць. У нас людзі не ведаюць наогул нічога.


Таццяна

— Каліноўскі гэта рэвалюцыянер быў, які жыў у 19 стагоддзі. Але больш нічога не ведаю. Думаю, нашаму гораду патрэбен помнік гэтаму дзеячу. У людным месцы і каб бачылі ўсе.


Мікіта

— Вуліцу Каліноўскага ў Гродне не ведаем, але ў гонар каго названая — ведаем. Гэта рэвалюцыянер, які жыў у 18 стагоддзі. Ён быў патрыётам. Выступаў за палітыку вылучэння Беларусі як асобнай дзяржавы. Помнік? Чаму б і не, гэта ж усё-ткі гісторыя.


Беата

— Каліноўскі - пісьменнік? У 1863 годзе было паўстанне, але супраць каго яно было, я не памятаю. Дзе вуліца названая ў гонар Каліноўскага ў Гродне, не ведаю.


Дзмітрый

— Вуліцу Каліноўскага ў Гродне ведаю. Але хто гэта такі - не. Найноўшую гісторыю, на жаль, я не ведаю. Тым больш, што я вывучаў гісторыю Украіны. Я ведаю хто такі Багдан Хмяльніцкі, Мазэпа і г. д. Паўстанне 1863 года мне ні пра што не кажа.


Наталля

— Каліноўскі - нейкі рэвалюцыянер. І жыў ён дзесьці ў 1900-х гадах, дакладна не ведаю, бо даўно ў школе была. Помнік? Ну, калі лічаць патрэбным, то я не супраць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025