Часовы павераны Нідэрландаў у Беларуси Пол ван Оствейн працуе ў нашай краіне ўжо тры гады. За гэты час ён двойчы прыязджаў у Гродна. У графіку дыпламата знайшоўся час для сустрэчы з журналістамі Hrodnа.Life. Мы распыталі яго пра супрацоўніцтва паміж краінамі, турызм і асабістыя ўражанні пра Беларусь.
Для Нідэрландаў уяўляе вялікую цікавасць беларуская сельскагаспадарчая галіна. «Галандскія кампаніі валодаюць сучасным абсталяваннем і ведамі ў гэтай галіне, уключаючы тэхналогіі, якія могуць зрабіць сельскую гаспадарку больш „зялёнай“ і ўстойлівай». З прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці з галандскай кампаніяй Lely (вытворчасць даільных робатаў) ужо супрацоўнічае прадпрыемства «Біяком».
Што тычыцца гродзенскага бязвізу, то ён пакуль не моцна паўплываў на магчымасць наведаць Беларусь для галандцаў. «З-за вялікай адлегласці большасць галандскіх турыстаў прыбывае на самалёце. Таму яны карыстаюцца агульным вызваленнем ад візаў, якое Беларусь увяла некалькі гадоў таму».
Па ўласным досведзе падарожжаў Пол ван Оствейн мяркуе, што на Гродзеншчыне галандцы напэўна ацэняць Аўгустоўскі канал: «Месцы там вельмі прыгожыя і падыходзяць для язды на ровары. Гэта дакладна спадабаецца галандскім турыстам. Яшчэ адно цікавае месца — шклозавод „Нёман“. Уражвае, што ўсе выдатныя вырабы са шкла, якія там прадукуюць, робяцца ўручную».
Ад Гродна ў дыпламата нязменна добрыя ўражанні: «Я двойчы наведаў горад і кожны раз атрымліваў асалоду ад гістарычнага цэнтра і яго атмасферы. Я думаю, што наведвальнікі цэняць разуменне гісторыі горада і яго сувязяў з суседнімі еўрапейскімі краінамі - Літвой і Польшчай.
Самай вялікай розніцай паміж гэтымі двума наведваннямі было надвор’е — у першы раз ішоў дождж, а ў наступны было сонечна".
У якасці сувеніраў з Беларусі ён прывозіць блізкім «трохі добрай беларускай бялізны ці цудоўнага шакаладу, а з Гродзеншчыны - шкляныя вырабы „Нёману“».
Беларусам, якія збіраюцца паехаць у Нідэрланды, Пол ван Оствейн раіць паглядзець гістарычныя цэнтры Амстэрдама, Лейдэна, Дэлфта і Харлема. «У нас ёсць добрыя музеі, такія як Рейксмузеум і Музей Ван Гога з класічным мастацтвам. Дзіцячы музей навукі NEMO добры тым, што там можна праводзіць эксперыменты самастойна».
А вось сувеніры з Нідэрландаў параіць больш складана: «Галоўныя сімвалы краіны — кветкі і сыр. Але яны доўга не захоўваюцца. Таму лепш забраць з сабой яркія ўражанні».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…