Вялікія выхадныя — добрая нагода адпачыць з сябрамі на прыродзе. Так, каб можна было і зладзіць пікнік, і ад горада далёка не з’язджаць. Глядзіце, якія месцы для гэтага паcуюць, у падборцы Hrodna.life.
1. Лесапарк Пышкі
Пышкі знаходзяцца ці не ў самым цэнтры горада, дабрацца туды можна грамадскім транспартам, аўтамабілем або роварам. Тут ёсць некалькі абсталяваных альтанак для пікнікоў і ўстаноўкі мангалаў. Усе абсталяваныя месцы адпачынку пазначаны на карце пры ўваходзе ў лесапарк.
Самае маляўнічае месца паовдле версіі Hrodna.life — так званая «Паляна бардаў». Там ёсць некалькі крытых альтанак са сталамі і лаўкамі, дзе могуць размясціцца кампаніі да 10 чалавек. Тут ёсць велапаркоўка. Таксі да гэтага месца таксама лёгка даязджае. На паляне ёсць не толькі мангалы, але і месцы, дзе можна развесці вогнішчы.
Важна! Колькасць альтанак абмежаваная. Калі плануеце адпачынак на свежым паветры ў Пышках — выбірайцеся з дому як мага раней, інакш месца можа не хапіць.
Чытайце таксама:
- У начала Тропы здоровья в Пышках построят еще один общепит или бизнес-центр (обновлено)
- Цёмна, страшна і няма дзе заняцца спортам. Гродзенцы расказалі, чаму не ходзяць у паркі
Зона адпачынку на пляжы ў раёне вуліцы Паповіча
Пляж знаходзіцца ў занёманскай частцы горада. Дабрацца сюды можна грамадскім транспартам, таксі або асабістым аўтамабілем. Праўда, паркоўкі для аўто паблізу няма. Абсталяваная альтанка тут толькі адна і мангал у жаласным стане. Калі сабраліся адпачываць тут, Hrodna.life рэкамендуе браць з сабой зборны мангал. Яны прадаюцца амаль у любым краме і каштуюць каля 10 рублёў. Для пікніка на пляжы без барбекю там ёсць дастатковая колькасць абсталяваных месцаў. А яшчэ можна згуляць у валейбол.
Чытайце таксама: Готовьтесь! Мост на Поповича закроют надолго. Но сначала закончат ремонт на Румлевском
Альтанка ля форта № 13
Злёгку аддаленае месца адпачынку з вялікай крытай альтанкай і дзвюма ёмістымі лаўкамі. Побач ёсць месца для развядзення вогнішча або ўстаноўкі мангала. Абсталявана велапаркоўка, устаноўлены кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Дабрацца да гэтага месца можна толькі аўтобусам № 10. Калі выйсці на прыпынку «Дзіцячы санаторый „Нёман“», то за 15 хвілін можна будзе дайсці да месца адпачынку. Лёгка даехаць асабістым транспартам або таксі, асфальт пракладзены амаль да альтанкі.
Гэтая альтанка адносна рэдка занятая, але калі вырашылі сабрацца на пікнік ў выхадны сонечны дзень, выбірайцеся крыху раней. Побач з месцам адпачынку знаходзіцца фартыфікацыйны будынак часоў Першай сусветнай вайны — форт № 13.
Чытайце таксама: «Я закаханы ў трэці форт». Аўтар новага пуцяводніка па фартах расказаў пра даследаванні Гродзенскай крэпасці
4. Юбілейнае возера
Адно з самых папулярных месцаў адпачынку на травеньскія або ў сезон купання. Хоць тут і вялікая колькасць лавачак, альтанак і нават ёсць каменная ратонда, але размясціцца ў іх даволі праблематычна — практычна заўсёды месцы адпачынку занятыя. Таму займайце любое месца, што спадабалася, калі не пашанцавала з альтанкай.
На Юбілейку можна дабрацца аўтобусам № 35, таксі або асабістым транспартам, але аўтапаркоўка не дазваляе змясціць шмат аўтамабіляў. Рыхтуйцеся пакінуць транспарт на лясной дарозе.
Чытайце таксама:
- Автобус № 40 начнет курсировать. Добраться на Юбилейное озеро станет проще
- Самый счастливый транспорт для «Шляху Тызенгауза». Под Гродно открыли новый веломаршрут
5. Без альтанак і мангалаў, але прыгожа і малалюдна
Калі вы не аматар людных месцаў адпачынку і вам не патрэбныя абсталяваныя альтанкі, тады вам папасуюць больш «дзікія» месцы, якія таксама ёсць у падборцы Hrodna.life.
Пляцоўкі на водных парогах ўздоўж ракі Ласасянкі не заўсёды акультураныя, але могуць стаць добрым месцам для фота. А калі пастарацца, то можна знайсці на беразе і месца для пікніка. Пачынаць падарожжа можна як з боку Фолюша, так і з Ласосна.
Тым больш туды вельмі актыўна ездзіць грамадскі транспарт. Тут жа можна пакінуць аўто, далей прыйдзецца ісці пешшу.
Чытайце таксама:
- Не будут сносить казармы, чтобы сохранить деревья. Как решили застраивать Фолюш и когда начнут
- Храм в спортзале и приют для котиков. Как сейчас выглядит бывший военный городок на Фолюше, который скоро исчезнет
6. Дзікія пляжы «за ГЭС»
За 13 кіламетраў ад Гродна, адразу за пасёлкам Берагавы, знаходзіцца лінія дзікіх міні-пляжаў. У народзе гэтыя месцы называюць «за ГЭС». Уздоўж берагавой лініі Нёмана ёсць каля дзясятка акультураных самімі адпачывальнікамі міні-пляжаў або палян, дзе можа размясціцца невялікая кампанія нават з намётамі.
Дабрацца сюды можна грамадскім транспартам, аўтастопам, асабістым аўто ці роварам. Праўда, да некаторых месцаў можна не даехаць, калі ваш аўтамабіль не пазадарожнік.
Чытайце таксама: Почти 10 лет, а пляжей нет. На Гродненском море люди ждут инфраструктуру, а власти надеются на частников
7. Леванабярэжная — самы просты і блізкі варыянт
Калі гатаваць шашлык на мангале або разводзіць вогнішча вы не збіраецеся, а жаданне правесці пікнік, любуючыся прыгожым ландшафтам ёсць — вам на Леванабярэжную. Там даволі малалюдна і ціха, ёсць лаўкі і, хутчэй за ўсё, яны будуць вольнымі. Там можна пасядзець з сэндвічам, паглядзець на горад з вышыні і зрабіць фота на фоне квітнеючых вішань, Нёмана і гродзенскіх замкаў.
Чытайце таксама: