Спадчына

М-Магістрат. 5 фактаў пра самакіраванне ў Гродне часоў ВКЛ

Гродна адным з першых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага атрымаў права на самакіраванне. Раней за яго магдэбургскае права атрымалі толькі Вільня і Берасце. Асаблівы юрыдычны статус горада сведчыў пра значную ролю тагачаснага гарадскога насельніцтва ў эканамічным, культурным і палітычным жыцці дзяржавы. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» — 5 фактаў пра магдэбургскі горад Гродна.

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Пячастка магістрата горада Гродна. Малюнак: Ігар Варкулевіч

Горад атрымаў магдэбургскае права ў Дзень святога Бенядзікта

У канцы XV ст. магдэбургскія правы надаваў гарадам Вялікі Князь Літоўскі. Гродна атрымаў права на самакіраванне згодна з прывілеем князя Аляксандра Казіміравіча. Гэта адбылося ў Дзень святога Бенядзікта — 21 сакавіка 1496 года падчас сойма, які адбываўся ў Берштах (сёння вёска ў Шчучынскім раёне — заўв. Hrodna.life). Атрымаўшы магдэбургскае права, Гродна вызваляўся ад гандлёвых пошлін, атрымаў права на пабудову ратушы і меў магчымасць праводзіць кірмаш тройчы ў год. Копія прывілея на наданне гораду магдэбургскага права князем Аляксандрам сёння захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне.

Гараджане самі абіралі раду

Згодна з вялікакняскім прывілеем, гораду надавалася войтаўства і ствараўся орган самакіравання — магістрат. Ён выконваў ролю адміністрацыйнай і судовай улады і засядаў у ратушы. Акрамя гэтага, магістрату надавалася права збору падаткаў. Гараджане самі абіралі раду. Яна абіралася з лiку купцоў i заможных майстроў. Узначальвалi раду войт і бурмiстры. Войт выконваў абавязкі старшыні крымінальнага суда. Бурмiстраў было двое — праваслаўны i католiк. Іх мяшчане абiралi з лiку радцаў штогод.

Было дзве ратушы, але ніводная не захавалася

Галоўным сімвалам гарадскога самакіравання была ратуша. У гісторыі горада іх было дзве. Да нашых дзён ніводная не захавалася. Першая была разбурана ў 1660-х гадах ў выніку захопу горада маскоўскімі войскамі. Згодна з гравюрай 1568 года, ратуша была буйным каменным будынкам з вежай, на якой размяшчаўся гадзіннік.

Чытайце таксама: Фара Витовта, ратуша, дворец Радзивиллов. Что еще решили восстановить в детальном плане центра Гродно

У 1784 годзе на тым жа месцы пабудавалі новую ратушу ў стылі класіцызму. Пасля Другой Сусветнай вайны гэта ратуша не дужа пацярпела. Яе разабралі пазней.

Не ўсе падпарадкоўваліся магістрату

Улада магістрата распаўсюджвалася не на ўвесь горад. Часткі гарадоў, якія знаходзіліся пад уладаю прыватнай асобы альбо царквы ці кляштара не падпарадкоўваліся магістрату і не плацілі падаткаў у гарадскую казну. Такія раёны называліся юрыдыкамі. Урад горада рабіў спробы зменшыць колькасць юрыдык, але выніку гэта не дало.

Святы Губерт, якога шанавалі гродзенцы

Паляванне ў сярэднявечным Гродне лічылася адным з асноўных відаў дзейнасці. Каля горада размяшчаліся паляўнічыя ўгоддзі. Палявалі звычайна на зуброў, тураў, аленяў і дзікоў. Святога Губерта гараджане шанавалі як заступніка паляўнічых, бо па легендзе падчас палявання Губерт убачыў аленя з крыжом паміж рагоў. Менавіта гэты алень размешчаны на гербе Гродна.

Гісторыкі лічаць, што герб быў нададзены гораду каралевай Бонай Сфорца ў 1540 годзе. Першыя пячаткі з выявай аленя святога Губерта датуюцца 1565 годам.

Чытайце таксама: Ад відэльца да гарадскога гадзінніка. Што прывезла ў Гродна Бона Сфорца

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025