Абразы з выявамі новапакутнікаў з’явіліся ў храме пасля рэстаўрацыі ў 2006 годзе. 10 іконаў з сюжэтамі пра пакутніцкую гібель святароў у савецкі час размясцілі на 10 калонах сабора. Ідэю іканаграфічнага шэрагу прапанаваў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Кішчанка). Стварыў абразы іканапісец Антоній Дайнэка. Пра гэтыя ды іншыя факты з гісторыі новых іконаў Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне чытайце ў артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

1. «Царква стаіць на крыві пакутнікаў»

Усе 10 іконаў з сюжэтамі гібелі святароў размясцілі на калонах храма. Гэта сімвалізуе, што царква трымаецца на крыві пакутнікаў. У тым ліку тых, хто пацярпеў у гады ганенняў ад богаборчай савецкай улады. Іконы адлюстроўваюць сцэны з астатніх хвілін жыцця закатаваных святароў.

2. Гісторыя на іконах Свята-Пакроўскага сабора

Героі абразоў - святары рускай праваслаўнай царквы. Сярод іх кіраўнікі РПЦ, патрыархі, Ціхан (Белавін) і Пётр (Палянскі). На патрыярха Ціхана тройчы ладзілі замах, прыцягвалі да суда. На іконе выява яго арышту у Данскім манастыры. Патрыярх Пётр (Палянскі), была наглядчык Жыровіцкага манастыра, прайшоў праз 12 гадоў катаванняў, турмы і ссылкі. Яго растралялі у 1937 у Чалябінскай вобласці. Мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра (Богаяўленскага) растралялі чырвонаармейцы на чале з камісарам пры сценах Кіева-Пячэрскай лаўры. На іконе з выявай архіепіскапа Астраханскага Мітрафана (Краснапольскага) паказаны растрэл Хроснага ходу. Святапакутніка Гермагена (Даўганёва), архіепіскапа Табольскага і Сібірскага, бальшавікі кінулі з парахода «Ака» з каменем на шыі ў раку Туру.

3. Новыя сюжэты на гродзенскіх іконах

Тры сюжэты абразоў, што зараз можна пабачыць у храме, былі створаны упершыню. Гэта іконы святапакутніка Іоана (Помера), архіепіскапа Рыжскага, святапакутніка Паўліна (Крошачкіна), архіепіскапа Магілёўскага і прападобнапакутніка Серафіма (Шахмуця), архімандрыта Жыровіцкага.

Святапакутніка Іоана зажыва спалілі на дачы. На іконе ён у агні. Архіепіскап Магілёўскі Паўлін прайшоў турмы, ссылкі і лагеры. Яго растралялі на загады тройкі НКУС у Марыінскіх лагерах Кемераўскай вобласці. На іконе адлюстраваны япошнія моманты яго жыцця. Архімандрыта Жыровіцкага Серафіма абвінавачвалі ў супрацы з акупантамі падчас Другой Сусветнай вайны. Святар памёр у турме НКУС.

Іконы з сюжэтамі пра іх пакуты распрацаваны ў іканапісных майстэрнях Свята-Елізавецінскага манастыра. Першым храмам, дзе іх размясцілі, стаў Свята-Пакроўскі сабор Гродна.

4. Традыцыі мінулага і адпаведнасць рэчаіснасці

Абразы новапакутнікаў спалучаюць у сабе традыцыі іканапісу і сучасныя падыходы. Тут выкарыстана зваротная перспектыва — прастора на заднім плане пашыраецца, а прадметы і дэталі перадаюцца без скажэння прапорцый. Вобразы пакутнікаў маюць прыкметы іканапіснага канону — залатыя німбы пры галовах, асаблівасці малявання адзення. З іншага боку, сюжэты пакутаў ці прыняцця смерці паказаны вельмі дакладна — не фонам для выявы ліка, а галоўным сюжэтам іконы.

5. Адны катуюць, другія пакутуюць

Паказаць сюжэты максімальна рэалістычна прапанаваў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Кішчанка). Побач з пакутнікамі на абразах — выявы іх забойцаў. І святары, і каты паказаны вельмі рэалістычна. Выявы пакутнікаў маюць фатаграфічнае падабенства да рэальных асобаў. На тых, хто іх катуе, пазнавальнай выглядае форма Чырвонай арміі ды НКУС. Сюжэтаў на іконах адкрыта паказваюць, хто тут катуе, а хто пакутуе.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life