Скульптура святога Губерта ў Гродне з’явілася на вул. Савецкай на месцы помніка турысту, які быў тут раней. Яе стварыў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Скульптуру адкрыюць 18 верасня падчас святкавання Дня горада.

Раней казалі, што помнік будзе каля трох з паловай метраў, яго зрабілі з граніту і бронзы.

Скульптуру Святога Губерта ўсталявалі ў Гродне
Скульптуру Святога Губерта ўсталявалі ў Гродне
Скульптуру Святога Губерта ўсталявалі ў Гродне
Скульптуру Святога Губерта ўсталявалі ў Гродне

Святы Губерт — каталіцкі святы, які жыў у VII-VIII стст. у Францыі, заступнік паляўнічых, рыбакоў і леснікоў. Ён стаў дбайным хрысціянінам, а пазней святаром і біскупам Льежа пасля таго, як аднойчы падчас палявання ўбачыў знак у выглядзе аленя з залатым крыжам паміж рагамі. Алень святога Губерта, які пераскоквае агароджу, намаляваны на гербе Гродна і з’яўляецца сімвалам горада.