Спадчына

З баямі, але стартаваў: на Нёмане прэзентавалі суднаходны праект «Гарадзенскi ветразь»

Тры гады гродзенец Андрэй Блажэвіч працаваў над суднаходным праектам «Гарадзенскi ветразь» — ствараў паводле сярэднявечных чарцяжоў ладдзю. 28 чэрвеня 2019 ён прадставіў яе на Нёмане. Хлопец плануе пакідаць лодку ля падножжа замкаў, што дасць магчымасць гродзенцам і гасцям горада ажчуць паходны побыт варага-вандроўніка.


Сярэднявечная ладдзя прыплыла ў Гродна пад музыку дуды (+дрон-відэа)


З ранняга дзяцінства Андрэй захапляецца гісторыяй. Мара пабудаваць уласны карабель не пакідала яго ніколі. Улетку 2016 года ён рашыўся рэалізаваць даўнюю ідэю і ўзяўся за будаўніцтва сярэднявечнай ладдзі, як у вікінгаў. Амаль увесь вольны час напрацягу двух гадоў Андрэй праводзіў у вёсцы пад Гродна, дзе працаваў над сваёй ідэяй. І ў выніку у 2018 годзе гродзенец рэалізаваў задуманае.


Гродзенскі рэканструктар адзін пабудаваў лодку як у сярэднявеччы


Андрэй — рэканструктар эпохі ранняга сярэднявечча. Лодку ён рабіў паводле чарцяжоў X стагоддзя, але самым складаным у праекце апынулася рэгістрацыя і захоўванне судна. Каб выйсці на Нёман, хлопцу прыйшлося выдаткаваць плойму часу і сродкаў.

«З баямі, але ўсё ж стартаваў. Не перадаць словамі, колькі прыйшлося наведаць кабінетаў і зрабіць званкоў, — распавядае Андрэй, — стараўся зрабіць у горадзе ўнікальны праект, а гэтая бюракратыя і нежаданне людзей ісці насустрач проста прымушае задумацца — а ці трэба гэта ўсё? Мой праект створаны, каб напоўніць жыццё новымі эмоцыямі, пазітывам, прыемнымі момантамі для тых, каму надакучыла аднастайнасць, хто імкнецца да новых уражанняў і любіць актыўны адпачынак. З дапамогай ладдзі можна будзе наблізіцца да таямнічага свету мінулага, на момант ажывіць гісторыю, адчуць сапраўдны дух старажытных часоў. Але не з сумных старонак падручнікаў і энцыклапедый, не з халодных недаступных музейных стэлажоў з экспанатамі, а з сапраўднай жывой гісторыі, якую можна ўбачыць, адчуць і дакрануцца».


«Уяўляеш сябе вікінгам». Як мы плылі па Нёману на баявой ладдзі X стагоддзя


Андрэй дадае, што на яго ладдзі гродзенцы змогуць адчуць паходны побыт варага. Прымерыць на сябе вопратку і зброю сярэднявечча, пачуць этнічную музыку, папрысутнічаць на невялікай пазнавальнай экскурсіі пра старажытны горад з экіпажам у касцюмах, а таксама сесці за вёслы.


Тэставы спуск ладдзі на Нёмане прайшоў у ліпені мінулага года. Тады Андрэй заўважыў недахопы свайго карабля і за год усё дарабіў. Зараз лодка выйшла з ветразем і маторам, які будзе дапамагаць судну хадзіць супраць плыні. У планах у Андрэя ў жніўні адправіцца на ладдзі ў Польшчу, на фестываль, які збярэ караблі з розных краін Еўропы. Там ён будзе прадстаўляць Беларусь.

Сачыць за праектам Андрэя, можна ў групе «Гарадзенскi ветразь» ва ВКонтакте. Плануецца, што яго ладдзя будзе стаяць на Нёмане ля гродзенскіх замкаў, але пакуль горад не прадаставіў яму гарантаванае месца на прычале.







Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025