Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Хаця час пасядзелак на летніх тэрасах надышоў даўно, новыя летнія пляцоўкі працягваюць з’яўляцца і цяпер. Hrodna.life даведаўся, дзе ў Гродне сёлета адкрыліся новыя “столікі пад парасончыкамі” – у цэнтры і не толькі. Каб параўнаць і дапоўніць веды, глядзі таксама агляд з мінулага году.

“Барашка”

Надзвычай пулярная ў гэтым сезоне “Барашка”, што месціцца ў так званым “палацы Сямашкі”, адкрыла летнюю пляцоўку.

Час працы: з 12.00 да 00.00 у буднія і з 12.00 да 2.00 па суботах і нядзелях

У буднія з 12.00 да 16.00 тут ёсць бізнес-ланчы.

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

На выходных грае жывая музыка і выступаюць дыджэі.

З пляцоўкі можна паназіраць за тым, як ідзе будаўніцтва другога сямашкавага дома, або паглядзець на турму ці Фарны касцёл.

“Coffee Pause”

Чарговая кавярня, якая адкрылася ў чэрвені на Вялікай Траецкай, мае пару летніх столікаў.

Час працы: 9.00 – 23.00

Гэта тая самая кавярня, дзе па аўторках 10% ад продажаў ідзе на дабрачыннасць.

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019
Задачка – знайдзі летнюю пляцоўку на фота

 

“Правінцыя”

Летняя пляцоўка другі год працуе ў кафэ “Правінцыя”, але мы вырашылі дадаць яе да новых, бо яна пакуль надта мала папулярная. А месца неблагое – у самым цэнтры, два крокі ад шумнай Савецкай, але пры тым ужо ў цішыні вуліцы Калючынскай. І месцаў вельмі шмат!

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Час працы: 12.00 – 23.00, па пятніцах і суботах да 2.00

Плюс гэтай установы – ёсць абедзенае меню.

Летняе кафэ з відам на Леніна

Непадалёк ад гродзенскага гарвыканкама з’явілася летняе кафе.

У ім можна не толькі паглядзець на помнік правадыру пралетарыята, але і выпіць медавухі.

Апроч гэтага кафэ прапануе піва, квас, каву і шашлыкі – стандартны беларускі летні набор.

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

“КоФеКо”

На вуліцы Дзяржынскага недалёка ад Цэнтра занятасці ў траўні адкрылась кавярня “КоФеКо”. Пасядзець на вуліцы можна як на парапеце, так і за столікам унізе.

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Нягледзячы на тое, што кавярня месціцца ў звычайным жылым доме, ва ўласнікаў атрымалася стварыць прыемную атмасферу. Хіба што шумная вуліца паблізу трошкі псуе ўражанне.

Час працы: штодзённа з 10.00 да 23.00

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Фішка кавярні – запаяная кава (закрытая зверху коркай з карамелізаванага цукру) і лавандавы раф.

Таксама ў продажы ёсць марожанае, ліманады і малочныя кактэйлі.


«Стэйкі, цэзар, піцы-ролы». Што гродзенскія фудблогеры думаюць пра наш грамадхарч


“Наше место”

Кавярня месціцца на левым беразе Немана. Тут ёсць адзін столік на вуліцы, але вам нічога не замінае набыць кавы ці гарбаты і накіравацца на лавачкі побач. Выдатны від на горад гарантаваны. Апроч гэтага ў “Нашым месцы” можна ўзяць плед і пайсці пасядзець наўпрост на схіле.

Час працы: штодзённа з 9.00 да 23.00

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

“Санвино”

Большасць новых устаноў месціцца ў цэнтры, але часам і ў спальных раёнах горада з’яўляюцца вартыя ўвагі месцы.

“Санвіно” гэта кафэ з канцэпцыяй: тут даюць кухню краін Міжземнамор’я і віно.

Час працы: буднія і нядзеля – з 16.00 да 00.00, пятніца-субота – да 1.00.

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Ведаеце яшчэ летнія пляцоўкі, якія адкрыліся ў гэтым сезоне ў горадзе? Пішыце ў каментарыях!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: