Ладдзю па сярэднявечных чарцяжах пабудаваў гродзенскі рэканструктар Андрэй Блажэвіч. На гэту працу сышло амаль два гады часу. Першы сплаў па Нёмане Андрэй з сябрамі-рэканструктарамі зладзілі 8 ліпеня. Ладдзю спусцілі на ваду ў раёне Гродзенскай ГЭС. За некалькі гадзін карабель з дзясяткам пасажыраў паспяхова дайшоў да цэнтра Гродна.

Сярэднявечная ладдзя прыплыла ў Гродна пад музыку дуды (+дрон-відэа)

Падчас гэтага воднага паходу над ладдзёй гучала адпаведная музыка — іграла беларуская дуда. Пасажыры былі апрануты па сярэднявечнай модзе. Адзінымі сучаснымі элементамі іх строяў былі аранжавыя ратавальныя камізэлькі.

Такая ладдзя з’явіўся ў Гродне ўпершыню. Назвалі яе «Інгерт», што у перакладзе з ісландскай азначае «пад абаронай Бога». Яна пабудавана па ўзору малой баявой ладдзі, што была знойдзена на ўзбярэжжы Даніі. Такія караблі спалучалі ў канструкцію прыкметы рыбацкіх лодак і вялікіх баявых дракараў. Вікінгі выкарыстоўвалі іх для паходаў па дробных рэках і баявых выведкі.

Гродзенскі рэканструктар збіраецца выкарыстоўваць ладдзю для іншых мэтаў - катаць гродзенцаў па Нёману і ўдзельнічаць ў рэканструктарскіх фестывалях.

Сярэднявечная ладдзя прыплыла ў Гродна пад музыку дуды (+дрон-відэа)