Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!

C пачаткам вясны 2018 года на вуліцах Гродна пачалі з’яўляцца першыя фудтракі. Да сярэдзіны лета такіх кафэ на колах з’явілася ўжо 6 штук і іх можна заўважыць у розных частках горада. Hrodna.life сабраў усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле каб вам было зручней з імі ўсімі пазнаёміцца.

Фудтрак гэта кропка хуткага харчавання на аснове грузавога аўто, якое пераабсталявана ў невялікую кухню або бар. Звычайна тут рыхтуюць з паўфабрыкатаў. Гэта дазваляе падаваць ежу хутка. Адкрыць такі бізнес каштуе нядорага, але сабраць усе дакументы – пакуль яшчэ складаная працэдура.

“Паеш”

Першаадкрывальнікам “кафэ на колах” у Гродне стаў фудтрак “Паеш”, які гродзенцы адкрылі ў пачатку сакавіка. Зараз ён увесь час стаіць на вуліцы Ціміразева каля бізнес-цэнтра “Аўгустоўскі” і гіпермаркета “Еўраопт”. Таксама яго можна ўбачыць на масавых мерапрыемствах у цэнтры Гродна. У фудтраку можна купіць шаўрму, хот-догі і напоі. На свой праект хлопцы патрацілі каля 10 000 долараў.
Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!

“Сябры”

У маі два гродзенцы запусцілі фудтрак “Сябры”. Ён адрозніваецца ад іншых падобных праектаў тым, што зроблены на базе прычэпа. Там можна купіць паніні, тарцілью, бурыта, хот-догі і напоі. Пакуль хлопцы са сваім праектам выязджаюць на розныя масавыя мерапрыемствы. У фудтрак гродзенцы ўклалі вялікую суму сродкаў, але пра акупнасць пакуль і гаворкі няма, бо ў іх няма пастаяннага месца ў Гродне.
Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!

“Barkas”

У пачатку чэрвеня ў Гродне быў запушчаны чарговы праект з фудтракам пад назвай “Barkas”. Фургон гродзенцаў не ездзіць і таму ўвесь час стаіць на набярэжнай Нёмана на вуліцы Завадской. У фудтраку можна купіць шаўрму, бургеры і напоі, у тым ліку файныя ліманады. У будучыні ля фургона ўладальнікі хочуць паставіць яшчэ столікі ў выглядзе бочак. Праект абыйшоўся гродзенцам у суму каля 8000 долараў.

Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!

“Піцатрак”

У сярэдзіне чэрвеня прайшла прэзентацыя чарговага гродзенскага фудтрака – “піцатрак”, аналагаў якога ў Беларусі яшчэ няма. Браты Павел і Валерый Максімчыкі доўга марылі аб сумесным бізнесе ў родным горадзе. Яны абодва – піцаёла. Так і з’явілася ідэя фудтрака, у фургоне якога можна было б гатаваць неапалітанскую піцу ў печы на ​​дровах. У іх траку піца робіцца ўсяго за 90 секунд!

Пакуль пастаяннае месца ў хлопцаў на вуліцы Кірава, каля турмы, Крамы “Ц” і бару “Карсар”. Таксама піцатрак можна ўбачыць на розных мерапрыемствах у горадзе. У колькі абышоўся праект, уласнікі не кажуць. Яны хацелі б ствараць падобныя піцатракі і прадаваць іх па франшызе.

Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!

“Ружовая пантэра”

У пачатку ліпеня гродзенцы ўпершыню ўбачылі фудтрак “Ружовая пантэра”. Пастаяннага месца ў горадзе ва ўладальнікаў яшчэ няма, фудтрак выязджае толькі на масавыя мерапрыемствы. У “кафэ на колах” можна купіць хот-догі, канверцікі з начынкай і напоі. У колькі абышоўся праект уладальнікам – невядома.

Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!

“Wake сup”

У канцы ліпеня ў Гродне прадставілі чарговы фудтрак на базе ўсходненямецкага бусіка Barkas. Сваё перасоўнае кафэ хлопцы назвалі  “wake сup”, у перакладзе з англійскай мовы – “кубак абуджэння”. У меню гарачыя і халодныя напоі. Фудтрак штодзённа стаіць на аўтамыйцы “7 хвілін” на вуліцы Таўлая. У планах стваральнікаў удзел у масавых мерапрыемствах у горадзе. Пры кошце і аб’ёме ўкладанняў у свой праект, гродзенцы пакуль не будуюць планаў пра нейкую акупнасць.

Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!


А які з гродзенскіх фудтракаў падабаецца вам? Напішыце ў каментарыях! Галасуйце ў апытанні ніжэй!

Можа, вы ведаеце яшчэ нейкія фудтракі, якія невядомыя нам? Напішыце пра іх у каментарыях!

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: