У Гродне з’явілася другая піцэрыя, якая працуе толькі з дастаўкай. У чым яе асаблівасць і чаму не ўсе гродзенцы змогуць яе купіць?

У пачатку лютага ў Гродне пачала працаваць анлайн-піцэрыя Roma Pizza. Ад большасці іншых піцэрый яна адрозніваецца тым, што піцу можна замовіць толькі з дастаўкай. Стацыянарнага кафэ няма. Пры афармленні перадзамовы прапануецца 7% зніжка.

Час працы і цэны

Прыём заказаў:

ПН-ЧЦ, 11:00 – 23:00

ПТ-СБ, 11:00 – 00:00

Цэны:

17 – 29.50 руб. за піцу

2-2.5 руб. за соўс

Усе піцы адного памеру – 15 цаляў.

Дастаўка бясплатная пры замове на суму ад 30 рублёў. Пры меншай замове за дастаўку трэба будзе даплаціць 2.5 рубля.

Асаблівасці

У Roma Pizza нестандартныя піцы – не круглыя, а прастакутныя.

Акрамя таго, купіць піцу ў новай анлайн-піцэрыі могуць не ўсе жыхары нашага горада.

Дастаўкі няма ў гэтыя раёны: Баранавічы, Грандзічы, Забалаць, Зарыца, Кашэўнікі-Пагараны.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму