У маі 2018 Юры і Максім запусцілі ў Гродне фудтрак пад назвай «Сябры». Ён адрозніваецца ад іншых, бо рэалізаваны на базе прычэпа. Менавіта таму хлопцы пакуль выязджаюць толькі на масавыя мерапрыемствы. У планах — знайсці пастаяннае месца ў цэнтры Гродна

Ідэя з’явілася ў хлопцаў у 2017 годзе, а натхніла іх суседняя Польшча, дзе ежа на колах развіваецца імкліва. Прычэп гродзенцы купілі ў Беларусі і за кароткія тэрміны паспелі яго абсталяваць усім неабходным.

«Сёння ў меню ў нас не толькі гарачыя і халодныя напоі, але і лёгкая закуска, — распавядае Юры. — У нас незвычайнае для Гродна меню, бо мы прапануем паніні, тарцілью, бурыта, хот-догі і іншае».

"Кажуць, прычэп псуе выгляд Гродна". Уладальнікі пра фудтрак "Сябры"
Фудтрак «Сябры», унутры
У свой праект хлопцы ўклалі шмат грошай, але пра акупнасць цяпер і гаворкі ніхто не вядзе. Галоўная задача зараз — знайсці добрае і пастаяннае месца ў цэнтры Гродна, але з гэтым вялікія праблемы.

«За два месяцы мы працавалі толькі на фестывалях і буйных мерапрыемствах. Але хацелася б і дзесьці знайсці пастаяннае месца. З гэтым ёсць праблема і пакуль вымушаныя катацца толькі па мерапрыемствах.

Горад лічыць, што такі фудтрак як у нас псуе гістарычны выгляд Гродна. Мы пастаянна лаемся з архітэктурай, дзе нам кажуць, што прычэпы ў горадзе стаяць не будуць".

"Кажуць, прычэп псуе выгляд Гродна". Уладальнікі пра фудтрак "Сябры"
Фудтрак «Сябры» працуе з мая 2018 года. За гэты час ён паспеў пабываць на некалькіх буйных гарадскіх мерапрыемствах і фестывалях.
Яшчэ нядаўна хлопцы са сваім фудтракам хацелі стаць на тарцы «Моладзевага цэнтра», для гэтага сабралі патрэбную дакументацыю, але ім адмовілі.

«Мы хочам працаваць на пастаяннай аснове і можам заключыць дамову з прыватнікамі, тым самым стаць на іх тэрыторыю дзесьці на ўскраіне горада. Але навошта ехаць так далёка? Хочацца знайсці добрае месца ў цэнтры горада і радаваць там жыхароў і гасцей».

"Кажуць, прычэп псуе выгляд Гродна". Уладальнікі пра фудтрак "Сябры"
Фудтрак «Сябры».