Гродзенец Алег тры гады збіраў уласны электравеласіпед. У пачатку траўня ён выехаў на ім у цэнтр горада і адразу ж атрымаў ад аднаго з мінакоў мянушку “чырвоная маланка”.

Ровар абышоўся Алегу ў 6000 долараў. Па словах уладальніка, рэгістраваць у ДАІ такі транспарт не трэба, і вадзіцельскае пасведчанне не патрабуецца. Захоўваць электрабайк можна ў любым месцы.

«У мяне ёсць машына, але мне захацелася для адпачынку незвычайны ровар, – распавядае Алег. – Глядзеў, што ёсць на eBay, а ў іх там вялікі выбар. Асабліва ў ЗША і Мексіцы, там рэальна «дурныя велікі». Ва ўгоду сучаснай модзе хацелася не проста ровар, а менавіта электра. І я вырашыў сам яго сабраць».

"Чырвоная маланка". Гродзенец сам сабраў электрабайк за 6000 долараў

Усе дэталі гродзенец замаўляў праз інтэрнэт. А збіраў ровар у гаражы.

Даражэй за ўсё каштаваў рухавік – крыху больш за 1000 долараў. Дадатковыя батарэі да яго таксама былі нятаннымі. Магчыма, зараз нешта выйшла б танней, кажа Алег, бо ён шматлікія дэталі купляў даўно.

“Ровар абыйшоўся ў цану матацыкла. Але ўсё, што я хацеў рэалізаваць у сваім байку, я рэалізаваў. Вынікам задаволены».

"Чырвоная маланка". Гродзенец сам сабраў электрабайк за 6000 долараў

На электрабайку Алег з’яўляўся ў цэнтры Гродна ўсяго пару разоў. Паводле яго слоў, кожны раз ён прыцягваў увагу гараджан. “Адзін з мінакоў назваў мой транспарт “чырвонай маланкай””, – кажа Алег.

Як усе веласіпедысты, ён ездзіць па тратуары. Ехаць можна як на педалях, так і на маторы. Байк разганяецца да 37 км/г, але Алег паставіў абмежаванне да 24 км/г.

Зарадкі акумулятара ў рэжыме скутара хапае на 30 км. Але асноўным транспартам для Алега застаецца аўтамабіль.

“Электробайка гэта больш летняя забаўка – транспарт выхаднога дня”, – кажа Алег. І абдумвае зборку ровара для жонкі.


Чытайце таксама:

Нечакана: у Гродне ровараў больш, чым аўтамабіляў. Як ездзяць гродзенцы і чаму

Велогараж, веломаячки и велопарковка появились в Гродно при поддержке Евросоюза

В Гродно приняли Концепцию развития велодвижения до 2030 г.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]